29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакаліст Neuro Dubel ў бальніцы: Мы адыграем яшчэ не адзін дзясятак канцэртаў

Вакаліст Neuro Dubel ў бальніцы: Мы адыграем яшчэ не адзін дзясятак канцэртаў
ФОТА: EURORADIO.FM

Сябры наведалі параненага нажом Юрыя Навумава ў бальніцы.

Сябры наведалі параненага нажом вакаліста Neuro Dubel Юрыя Навумава ў бальніцы. Музыку перавялі з рэанімацыі. Ён знаходзіцца ў прытомнасці і перадае прывітанне ўсім фанатам «Нейра Дзюбеля»:

«Усё ОК, пацаны. Hell's Bells! Мы адыграем яшчэ не адзін дзясятак канцэртаў!» - кажа Навумаў.

Як стала вядома Еўрарадыё, вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў 18 чэрвеня трапіў у лякарню з нажавымі раненнямі. Навумаву зрабілі некалькі аперацый, пагроза жыццю абмінула.

Канцэрт Neuro Dubel на фестывалі «Купальскае кола», запланаваны на 23 чэрвеня, скасаваны не будзе. Пра гэта распавёў гітарыст гурта Віталь Абрамовіч. З ягоных слоў, гурт праводзіць рэпетыцыі без фронтмэна. Выконваць песні «Нейра Дзюбеля» будуць музыкі іншых беларускіх гуртоў - сябры Аляксандра Кулінковіча, які заўчасна пайшоў з жыцця мінулым летам.

Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурту як Паскуда, адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991 годзе. Пасля смерці лідара гурту Аляксандра Кулінковіча Юрый стаў адзіным фронтмэнам гурту Neuro Dubel і «ВелосипедистоВ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках