23 красавiка 2024, aўторак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Грузіі: Расея - наш вораг і акупант

34
Прэзідэнтка Грузіі: Расея - наш вораг і акупант
Фота: rustavi2.ge

Саламэ Зурабішвілі пракаментавала пратэсты ў грузінскай сталіцы.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы сеў у крэсла старшыні парламента Грузіі на сесіі Міжпарламенцкай праваслаўнай асамблеі.

Саламэ Зурабішвілі назвала Расею ворагам і абвінаваціла яе ў арганізацыі масавых пратэстаў у краіне. Пра гэта прэзідэнт Грузіі напісала на сваёй старонцы ў Facebook у пятніцу, 21 чэрвеня, паведамляе korrespondent.net.

«Расея - наш вораг і акупант. Кіраваная ёю пятая калона, магчыма, на сённяшні дзень можа быць больш небяспечнай, чым адкрытая агрэсія. Я хацела б паўтарыць, што раскол краіны і грамадства і ўнутранае супрацьстаянне нікому не ідуць на руку, акрамя РФ, і сёння гэта яе самае дзейсная зброя», - заявіла Зурабішвілі.

Прэзідэнтка таксама мяркуе, што заахвочванне ўнутранага супрацьстаяння ў Грузіі падтрымлівае расейскі парадак дня.

Нагадаем, 20 чэрвеня пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парламента ў Тбілісі, пасля таго як падчас сесіі расейскі дэлегат сеў у крэсла парламента. Гэта таксама выклікала шырокую незадаволенасць шэрагу палітычных партый. На знак пратэсту яны пакінулі памяшканне. Удзельнікі пратэсту патрабуюць адстаўкі спікера Іраклія Кабахідзэ.

Цяпер вядома пра 52 параненых, з іх 38 - праваахоўнікаў. МУС Грузіі назвала пратэсты ля парламента ў Тбілісі спробай масавага перавароту.

Раніцай 21 чэрвеня стала вядома, што прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў пятніцу перапыніла свой візіт у Беларусь і вяртаецца ў Тбілісі. Пра гэта паведаміў ТАСС крыніца ва ўрадавых колах Беларусі.

«Прэзідэнтка Грузіі едзе ў аэрапорт, дадзены дазвол на вылет самалёта», - сказаў суразмоўца.

Як паведамляе карэспандэнт ТАСС з Дома ўрада Беларусі, грузінскія журналісты, якія чакалі тут сустрэчы прэзідэнта Грузіі з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам, якая павінна была адбыцца раніцай у пятніцу, спехам пакінулі будынак.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках