25 красавiка 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле ВУП на душу насельніцтва польская эканоміка дасягнула 71% ад сярэдняга ўзроўню Еўразвязу

Паводле ВУП на душу насельніцтва польская эканоміка дасягнула 71% ад сярэдняга ўзроўню Еўразвязу

У 2018 годзе Польшча развівалася хутчэй за ЕЗ.

Таксама Польшча выйшла на ўзровень 77% ад сярэднееўрапейскага паводле паказчыку багацця хатніх гаспадарак, паведамляе radyjo.net са спасылкай на Eurostat.

- Згаданыя звесткі паказваюць адну рэч: прайшоў яшчэ адзін год для Польшчы і Еўропы, калі мы багацеем і развіваемся, але мы робім гэта хутчэй, - так пракаментаваў новыя звесткі міністр інвестыцый і развіцця Польшчы Ежы Квяцінскі.

2018 стаў яшчэ адным годам росту. У 2012-2016 гадах назіралася стагнацыя, паказчык багаццяў польскіх хатніх гаспадарак заставаўся на ўзроўні 74% сярэдняга ў ЕЗ. У 2017 годзе ўпершыню гэты паказчык вырас да 75%, а ў 2018 годзе - да 77%.

Разам са Славакіяй і Славеніяй Польшча займаем пятае месца паводле дабрабыту сярод так званых новых краін ЕЗ, гэта значыць тых, хто далучыўся да ЕЗ пасля 2004 года. Такіх краін 15. Палякаў цяпер апярэджваюць толькі Кіпр, Літва, Чэхія і Мальта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках