19 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост расейскай эканомікі запаволіўся амаль да нуля

12
Рост расейскай эканомікі запаволіўся амаль да нуля

У траўні аселі ўсе базавыя галіны, акрамя здабычы сыравіны і яе перавозкі за мяжу.

Расстат апублікаваў блок выніковай макрастатыстыкі за травень, які паказаў далейшае запаволенне расейскай эканомікі, якая пакутуе ад дэфіцыту інвестыцый, павышэння падаткаў і бадай што пустых партманэтаў спажыўцоў, піша finznz.ru.

У Расеі рост у прамысловасці запаволіўся ў 9 разоў - з 4,6% у красавіку да 0,9% і быў забяспечаны выключна за кошт галін нізкіх узроўняў перапрацоўкі, вуглевадародаў, якія здабываюцца на паверхні, і іншай мінеральнай сыравіны: нафтаздабыча дадала 1,3%, здабыча газу - 4,6%, узбагачанага каменнага і бурага вугалю 1,1%.

Апрацоўчая прамысловасць аднавіла спад - аб'ёмы выпуску скараціліся на 1%.

Будаўніцтва, якое абрынулася больш чым на 10% за час крызісу і так не аднавілася да ўзроўню 2014 года, засталося практычна на нулі: рост у сектары Расстат ацаніў на мізэрныя 0,2%, нягледзячы на скачок жыллёвага будаўніцтва на 29,6%, які, зрэшты, стаў вынікам эфекту нізкай базы мінулага года.

Рост грузаабарачэння транспарту запаволіўся больш чым удвая - з красавіцкіх 2,5% да 1,1%.

«Зыходзячы з дынамікі базавых галін рост ВУП у траўні склаў у дыяпазоне ад нуля да 0,5%», - ацэньвае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў. Іншымі словамі, паляпшэнняў у першым квартале (таксама 0,5% росту) Расстат знайсці не змог.

«Асноўным негатыўным фактарам, які стрымлівае рост эканомікі, застаюцца наступствы павышэння падатковай нагрузкі на пачатку года, якія будуць адчувацца, прынамсі, яшчэ некалькі месяцаў», - піша ў аглядзе галоўны аналітык ФК «Уралсіба» Аляксей Дзявятаў.

Тэмпы росту эканомікі ў кароткатэрміновай перспектыве застануцца нізкімі: адаптацыі да новых умоў можна чакаць не раней за чацвёрты квартал, а за год эканоміка дадасць толькі 0,7%, прагназуе Дзявятаў. Гэта амаль удвая ніжэй за афіцыйны прагноз МЭР, які складае 1,3%.

Новай рызыкай для росту становяцца захады абмежавання спажывецкага крэдытавання, бум якога стаў галоўнай крыніцай падтрымання ўзроўню жыцця для мільёнаў расейцаў.

Тэмп росту раздробных крэдытаў запаволіўся да 23,3% год да года ў параўнанні з 23,8% у красавіку, то бок, прырост склаў 1,6% у параўнанні з красавіком, ацэньвае галоўная эканамістка «Альфа-банка» Наталля Арлова.

«Калі рынак прадоўжыць расці прыблізна такім жа намінальным тэмпам, як у траўні, гэта значыць, на 250 млрд руб за месяц, то да канца лета тэмп яго росту замарудзіцца да 21% г/г. Больш павольны крэдытны рост азначае дадатковыя рызыкі для тэмпаў росту эканомікі ў наступныя месяцы», - кажа Арлова.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках