18 лiпеня 2019, Чацвер, 8:46
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Таемны гараж Лукашэнкі

11
ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ NEXTA

«Джылі» сярод унікальных рэтра-аўтамабіляў не выявілі.

Лукашэнку значна прыемней ездзіць не на аўтобусе, а на ўласных аўто. Тым больш што выбар у яго багаты... ва ўсіх сэнсах гэтага слова. У інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі, як мяркуецца, з уласнага гаража кіраўніка Беларусі. Ананімныя крыніцы сцвярджаюць, што кіраўнік Беларусі мае таемнае дарагое хобі – калекцыянаванне антыкварных аўтамабіляў, паведамляе «Белсат».

У таемным гаражы адміністрацыі Лукашэнкі ў Менску знайшоўся ўжо другі «Ролс-Ройс» сярэдзіны мінулага стагоддзя ў ідэальным стане коштам не менш як некалькі мільёнаў даляраў. Аднак пераважаюць у парку рэтрааўтамабілі.

Тут можна знайсці і браняваны ЗІС-115, і мару тыповага савецкага калгасніка «Масквіч-2140». Ёсць у незвычайным аўтапарку і той самы «казёл» ГАЗ-69, на якім кіраўнік Беларусі вазіў некалі свайго расейскага калегу. Дарэчы, Лукашэнка не толькі калекцыянуе, але і прадае аўтамабілі (якіх, паводле афіцыйнай дэкларацыі, увогуле не мае).

У польскім аўтамузеі знайшлася «Чайка» (ГАЗ-14) 1982 года выпуску, якую, паводле апісання, выкупілі ў кіраўніка Беларусі яшчэ ў 2000-м. А вось сучасных электракараў у таемным гаражы няма. Хоць, здавалася б, і IT-краіна, і электрычнасць ад АЭС трэба будзе некуды падзець.

«Пачынаючы ад электраровараў і заканчваючы МАЗам, трактарам на электрычнай цязе і гэтак далей. Каб сваё было», – казаў Лукашэнка ў пачатку года. Аднак нават напалову айчыннага «Джылі» ў таемным гаражы пакуль таксама няма.