24 красавiка 2024, Серада, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск: Праз 30 гадоў шчыльнасць насельніцтва Зямлі істотна паменшыцца

25
Ілан Маск: Праз 30 гадоў шчыльнасць насельніцтва Зямлі істотна паменшыцца
ІЛАН МАСК

Меркаванне знакамітага інжынера ў корані разыходзіцца з апошняй справаздачай ААН.

Адзін з самых знакамітых інжынераў свету ўпэўнены, што праз трыццаць гадоў шчыльнасць насельніцтва Зямлі істотна зменшыцца. Гэта адбудзецца таму, што ўжо цяпер у большасці краінаў свету смяротнасць значна перавышае нараджальнасць, паведамляе bitbet.news.

Ягонае меркаванне ў корані разыходзіцца з апошняй справаздачай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая мяркуе, што праз трыццаць гадоў насельніцтва планеты наблізіцца да дзесяці мільярдаў чалавек, а да 2100 года дасягне адзінаццаці мільярдаў.

Тым не менш у дакладзе ААН таксама гаворыцца пра небывалы ўзровень старэння насельніцтва.

У аснове словаў Маска ляжыць кніга вучонага Ёргена Рандэрса з Нарвегіі, які сцвярджае, што чалавечая папуляцыя пачне рэзка падаць ужо праз дваццаць гадоў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках