19 красавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме старую вежу з паланэзам Агінскага прадаюць за $ 20 тысячаў

5
У Слоніме старую вежу з паланэзам Агінскага прадаюць за $ 20 тысячаў
ФОТА: RACYJA.COM

Пачынаючы з 1920 года два разы на дзень музыкант граў у вежы паланэз «Развітанне з Радзімай».

У Слоніме на вуліцы Пушкіна ўжо 103 гады стаіць чатырохпавярховая воданапорная вежа. Пачынаючы з 1920 года два разы на дзень музыкант граў паланэз Агінскага "Развітанне з Радзімай". Гэтая традыцыя доўжылася да верасня 1939 года. А потым на дзесяцігоддзі яна знікла. І толькі ў 2015 годзе адзін раз на дзень апоўдні гучаў знакаміты паланэз, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Сама вежа мае плошчу блізу 180 кв. метраў. У ёй у пасляваенныя гады быў музей водаправоду, кавярня, крама, дзе прадавалі гарбату і каву, цырульня, прадпрыемства "Футбольны клуб Слонім" і г.д. Цяпер стагадовая вежа гарадскім уладам ужо непатрэбная. І яе хочуць прадаць на аўкцыёне 22 ліпеня за 20 тысячаў даляраў. Прадаць разам з паланэзам Агінскага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках