24 красавiка 2024, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці 328» трымаюць далей галадоўку

2
«Маці 328» трымаюць далей галадоўку

Актывісткі патрабуюць сустрэчы з Качанавай, Караевым і Лукашэнкам.

Трынаццаты дзень у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна працягваецца галадоўка пратэсту трох актывістак руху «Маці 328». Да іх далучылася лідарка ініцыятывы Ларыса Жыгар, паведамляе «Радыё Свабода».

Тры актывісткі - Алена Кузьміна, Ала Берналь і Людміла Кулініч - пачалі галадоўку 11 чэрвеня, у розныя дні да іх далучаліся яшчэ 5 жанчын, нядаўна да іх далучылася Ларыса Жыгар, кіраўніца ініцыятывы «Маці 328». Актывісткі руху дамагаюцца большай лібералізацыі антынаркатычнага артыкула Крымінальнага кодэкса.

Галадоўніцы напісалі лісты ў адміністрацыю Лукашэнкі і МУС

Кіраўніца ініцыятывы «Маці 328» Ларыса Жыгар паведаміла, што галадае трэці дзень:

«Пастанавіла для сябе, што буду галадаць бестэрмінова, пакуль будуць сілы. Трэба падтрымаць галадоўнікаў, каб іх барацьба не была марнай. У мяне тыя ж патрабаванні, што ў астатніх - сустрэча з Лукашэнкам і перагляд спраў паводле артыкула 328. Але напярэдадні сваёй галадоўкі я напісала лісты ў адміністрацыю Лукашэнкі і ў Міністэрства ўнутраных спраў. Прашу тэрміновай сустрэчы, пакуль у мяне яшчэ ёсць сілы паехаць да іх і размаўляць», - распавяла Ларыса Жыгар.

Лідарка руху «Маці 328» разлічвае сустрэцца з кіраўніцай адміністрацыі Наталляй Качанавай, каб абмеркаваць тое, як будзе выкарыстоўвацца новы закон аб папраўках у артыкул 328.

«Нават адвакатам яшчэ незразумела, ці будуць змены тычыцца прысудаў, вынесеных раней. Мы прапануем стварыць камісію з прадстаўнікоў «парламенту», судоў, пракуратуры і з нашым удзелам, каб абмеркаваць усе складаныя пытанні. А на сустрэчу з новым міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым разлічваю абмеркаваць практыку ўтрымання асуджаных паводле артыкуле 328. Тут у нас таксама шмат пытанняў, якія з былым міністрам абмеркаваць не ўдалося», - кажа Ларыса Жыгар.

Напярэдадні галадоўкі Ларыса Жыгараў размаўляла праз тэлефон з сынам, які адбывае пакаранне. «Кажа, што ў калоніі ўсе ведаюць пра новую галадоўку «Маці 328» і спадзяюцца, што прынятымі зменамі ў артыкул «дэпутаты» не абмяжуюцца», - сказала Ларыса Жыгар.

Да галадоўніц прыязджалі лекары

Раніцай 24 чэрвеня ў вёску Востраў зноў прыязджалі медыкі для агляду галадоўнікаў.

«Узважылі нас і вымяралі ціск. Людміла Кулініч страціла 9 кіло, Ала Барэль - 7, у мяне - мінус 6 кілаграмаў. Ціск ва ўсіх нізкі. Зноў прапаноўвалі шпіталізацыю, але мы адмовіліся. Пакуль яшчэ ёсць сілы, будзем трымацца. З намі на кантакт ніхто з вышэйшага кіраўніцтва так і не выходзіў», - сказала Алена Кузьміна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках