18 лiпеня 2019, Чацвер, 8:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Мне прапанавалі ўсяго $ 20 кампенсацыі»

1

Пасажыр падаў у суд на «Белавія» за згубленую карціну.

24 лютага Валянцін ляцеў на «Белавія» з Піцера ў Менск. З сабой вёз падораную сябрам карціну. Пасля прыбыцця ў РБ высветлілася, што падарунак не даляцеў, піша onliner.by. Быў складзены адпаведны акт, але багаж так і не знайшоўся. Пачалося доўгае ліставанне. Пасажыр прасіў «Белавія» растлумачыць, «якія захады былі ўжытыя для знаходжання багажу». А ў выпадку ягонай верагоднай згубы выплаціць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды. Карціна ўсё ж не знайшлася, кампенсацыі не здарылася, Валянцін падаў у суд.

Спярша была просьба даслаць усе неабходныя дакументы.

Яшчэ спрачальнікі правялі сустрэчу. Пасажыру агучылі суму кампенсацыі за страчаны багаж – $ 20.

– Несувымернасць кампенсацыі прыводзіць да немагчымасці ўрэгулявання спрэчкі, што ўзнікла мірным шляхам, – абураецца пасажыр. – 20 даляраў ЗША не могуць кампенсаваць кошт згубленай карціны. Пры вызначэнні сумы кампенсацыі памерам 20 даляраў ЗША адказнік зыходзіў з разліку 20 даляраў ЗША = 1 кілаграм грузу. Названыя разлікі не дазваляюць аб'ектыўна ацаніць кошт таго ці іншага згубленага багажу, а рабіць ацэнку варта зыходзячы з прынцыпаў разумнасці і справядлівасці.

Такую фатаграфію Валянцін адправіў свайму сябру, аўтару карціны, з Пулкава.

Валянцін напісаў яшчэ адзін зварот:

– Прасіў зразумець, наколькі нестандартная гэтая сітуацыя і якія маральныя пакуты нясе чалавек, які губляе падарунак блізкага сябра. Таксама я прапаноўваў іншыя магчымыя спосабы кампенсацыі маёй шкоды.

Прапанова пасажыра была наступная:

– Як я паказваў у папярэднім лісце, згаданую карціну мне падарыў мой блізкі сябар, які цяпер жыве ў Казані. Наяўнасць наўпростых рэгулярных рэйсаў ААТ «Авіякампанія "Белавія"» па маршруце Менск – Казань дазваляе нам бачыцца значна часцей, чым раней, таму альтэрнатывай грашовай кампенсацыі прапаную разгледзець варыянт пра спрыянне арганізацыі сустрэчы з маім сябрам у выглядзе квіткоў са спецыяльным коштам, напрыклад 1 даляр ЗША , для двух чалавек (мяне і майго сябра) па маршруце Менск – Казань – Менск ці Казань – Менск – Казань, то-бок туды-зваротна. Упэўнены, што такая альтэрнатыва грашовай кампенсацыі не прынясе ААТ «Авіякампанія "Белавія"» ніякіх грашовых стратаў, бо запаўненне самалётаў па гэтым маршруце не з'яўляецца стоадсоткавым (у чым я мог нядаўна пераканацца асабіста).

«Белавія» адрэагавала на ліст пасажыра.

Валянцін застаўся незадаволены. Кажа, маральны складнік несувымерна вышэйшы, чым прычыненая яму матэрыяльная шкода. Маўляў, на карціне пакінутыя рукой аўтара паведамленні пра адрасы, па якіх у розныя гады яна кватаравала.

– Такім чынам, можна ўявіць, што за апошнія пяць гадоў гэтая карціна «атрымала сваю гісторыю» і цяпер незваротна страчаная.

Цяпер пасажыр просіць суд спагнаць з адказніка грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 500 рублёў.