29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках адмовіліся ставіць памятны знак расейскаму імператару

14
У Горках адмовіліся ставіць памятны знак расейскаму імператару
ФОТА: SVABODA.ORG

Магілёўскі аблвыканкам пастанавіў, што парушаныя працэдуры ўзгаднення.

Мемарыяльны знак расейскаму імператару Пятру I планавалі адкрыць 26 чэрвеня, у гадавіну вызвалення Горацкага раёна ад нацыстаў, але Магілёўскі аблвыканкам пастанавіў, што парушаныя працэдуры ўзгаднення, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра намер увекавечыць памяць Пятра I стала вядома з праграмы ўрачыстасцяў, якую апублікавала мясцовая раённая газета «Горацкі веснік». Пасля публікацый у незалежных СМІ праграму падкарэктавалі: знікла адкрыццё памятнага знака расейскаму цару.

У Горацкім райвыканкаме адмовіліся каментаваць сітуацыю з памятным знакам. Ва ўправе культуры Магілёўскага аблвыканкама заявілі, што «знак усталёўваць не будуць». Кіраўнік управы культуры аблвыканкама Алег Стальмашонак заявіў карэспандэнту, што райвыканкам «не падаваў заяўкі ў адпаведнасці з законам» на ўстаноўку знака.

На падрыхтаваны пастамент, недалёка ад райвыканкама ў Горках, планавалі ўсталяваць муляж гарматы XVIII стагоддзя з шыльдачкай. Такім чынам хацелі адзначыць факт знаходжання Пятра I у Горках падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках