24 красавiка 2024, Серада, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне праз смерць актывіста звольнілі кіраўніцтва паліцыі Вінніцкай вобласці

1
Ва Украіне праз смерць актывіста звольнілі кіраўніцтва паліцыі Вінніцкай вобласці
АЛЯКСАНДР КАМАРНІЦКІ

Актывіста «Грамадзянскай пазіцыі» збілі паліцыянты.

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў заявіў на брыфінгу ў Вінніцы 24 чэрвеня, што звольніў кіраўніка Галоўнай управы Нацпаліцыі ў Вінніцкай вобласці Юрыя Педоса і ягонага намесніка Сяргея Сакірана праз смерць актывіста "Грамадзянскай пазіцыі" Аляксандра Камарніцкага, паведамляюць "Українські новини".

Паводле словаў Князева, ён задаволіў рапарт Педоса пра звальненне, выканаўцам абавязкаў кіраўніка Галоўнай управы Нацпаліцыі ў Вінніцкай вобласці стаў Руслан Мароз.

Сакіран звольнены са сваёй пасады і з органаў паліцыі. Замест яго прызначылі Ігара Мандрыковіча – кіраўніка абласнога падраздзялення ўнутранай бяспекі паліцыі.

Акрамя таго, паводле словаў Князева, чатырох кіраўнікоў раённага аддзела паліцыі ў Вінніцкай вобласці змусілі да дысцыплінарнай адказнасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках