28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто стаіць за ўзломам літоўскіх інфармацыйных парталаў?

2
Хто стаіць за ўзломам літоўскіх інфармацыйных парталаў?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Усходні фланг NATO ўжо неаднаразова зазнаваў кампанii дэзінфармацыі.

Нядаўна на невялікіх літоўскіх інфармацыйных парталах з'явіліся паведамленні пра тое, што ў выніку ваенных вучэнняў NATO радыеактыўнае заражэнне зазнала рака Нерыс.

Пасля высветлілася, што парталы ўзламалі і размясцілі на іх ілжывую інфармацыю.

Каму было выгодна ўзламаць літоўскія парталы і якія мэты пры гэтым спрабавалі рэалізаваць? Сітуацыю для Charter97.org пракаментаваў эксперт у бяспецы з Польшчы Анджэй Казлоўскі.

– Якія мэты ставілі невядомыя, якія ўзламалі літоўскія інфармацыйныя парталы і потым размесцілі на іх ілжывую інфармацыю?

– Узлом невялікіх літоўскіх парталаў і размяшчэнне лжывай інфармацыі пра радыеактыўнае забруджванне некалькіх рэк у Літве з'яўляецца яшчэ адной спробай паказаць NATO ў дрэнным святле. Момант, калі злачынцы атакавалі, таксама не з'яўляецца выпадковым, бо ён супадае з вучэннямі Паўночнаатлантычнага Альянсу «Жалезны Воўк».

Раней салдаты NATO, размешчаныя на ўсходнім флангу, ужо неаднаразова станавіліся цэлямі кампаній дэзінфармацыі. Ім прыпісвалася адказнасць за няісныя згвалтаванні, дарожна-транспартныя здарэнні або збіцці. На гэты раз, аднак, інцыдэнт больш складаны.

Па-першае, мы маем справу з кібератакай, узломам вэб-сайта, верагодна, у выніку ягонай няправільнай налады. Па-другое, з інфармацыйнай аперацыяй – размяшчэннем фальшывага паведамлення.

Больш за тое, у той самы час у Польшчы адбыўся падобны інцыдэнт, дзе на двух невялікіх сайтах з'явілася лжывая інфармацыя пра эвакуацыю жыхароў амерыканскімі вайскоўцамі і ваеннай жандармерыяй ў сувязі з вучэннямі Dragon.

Падобна на тое, што аперацыі былі скаардынаваныя. Мэта такой інфармацыі складаецца ў тым, каб паказаць альянс у горшым святле (і ягоных салдатаў як варвараў), з тым каб знізіць папулярнасць і давер да NATO.

– Хто можа стаяць за гэтым нападам на невялікія літоўскія і польскія навінавыя парталы?

– Праз прыроду кіберпрасторы патэнцыйнага зламысніка ўказаць вельмі цяжка. Аднак, калі ўзяць пад увагу тэму, час і мэту акцыі, з'яўляецца падазрэнне, што за аперацыяй можа стаяць Расея. Яна вызначае NATO як праціўніка, а прысутнасць войскаў Альянсу на ўсходнім флангу разглядае як пагрозу свайму існаванню. Акрамя таго, лінгвістычны аналіз паказвае, што лжывае паведамленне, апублікаванае на польскіх парталах, было створанае чалавекам, роднай мовай якога з'яўляецца расейская. Дрэнная варыяцыя словаў, выкарыстанне канструкцый накшталт «epizod praktyczny» або «łagr» замест «obóz», паказваюць на расейскую мову.

– Гэта значыць, усё ж Расея?

– Не зусім, гэта зусім не азначае, што аперацыя была праведзеная расейскімі службамі.

Хутчэй наадварот, нізкі прафесіяналізм акцыі выключае яе, але гэта можа быць група, звязаная з рэжымам Пуціна з Расеі ці ў роўнай ступені з спачувальнікамі пуцінскаму рэжыму з другой тэрыторыі – напрыклад, расейскія меншасці ў краінах Балтыі.

На шчасце, падобныя інцыдэнты, нягледзячы на тое, што яны з'яўляюцца даволі часта, практычна не маюць ніякага эфекту і папулярнасць NATO не падае. Гэта звязана з цвёрдай інфармацыйнай палітыкай Альянсу, які тлумачыць прычыны размяшчэння салдатаў.

На маю думку, каб скараціць шкоду ад падобных інцыдэнтаў да мінімуму, варта прадаўжаць такую інфармацыйна-прапагандысцкую дзейнасць, умацоўваючы ўстойлівасць грамадства да дэзінфармацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках