Адміністрацыя Зяленскага прапанавала скараціць колькасць міністэрстваў ва Украіне
12- 24.06.2019, 17:14
- 11,480
Да гэтага пытання ва ўстанове хочуць падысці з прагматызмам.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Аляксей Ганчарук заявіў, што АП разглядае магчымасць скарачэння шэрагу міністэрстваў.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Мы думаем пра тое, каб скараціць колькасць міністэрстваў, глядзім на розныя мадэлі. Хочацца падысці да фармавання новага ўрада максімальна прагматычна, каб не было лішніх пасадаў», – сказаў ён.
Паводле словаў Ганчарука, праект кааліцыйнага пагаднення АП падрыхтуе у найбліжэйшы час.
Акрамя таго, чыноўнік заявіў пра неразвязанасць пытання мэтазгоднасці існавання Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання.
«У нас адкрытае пытанне пра Нацыянальную акадэмію дзяржкіравання. Я гутарыў з некалькімі людзьмі... Чатыры з іх сказалі: “Ліквідуй!”» – сказаў Ганчарук.