20 красавiка 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: Амбасадар Сербіі ў Беларусі праз спёку страціў прытомнасць і зламаў рэбры

Міністэрства аховы здароўя: Амбасадар Сербіі ў Беларусі праз спёку страціў прытомнасць і зламаў рэбры
ВЕЛЬКА КАВАЧЭВІЧ

Велька Кавачэвіч застаецца ў лякарні.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе, што стан амбасадара Сербіі Велькі Кавачэвіча стабільны, самаадчуванне значна палепшылася, паведамляе «Белсат».

Пра тое, што сербскаму дыпламату 22 чэрвеня стала дрэнна і ён трапіў у лякарню, паведамілі ўчора СМІ.

«Прычынай шпіталізацыі ў Лякарню хуткай медыцынскай дапамогі ў Менску стала страта прытомнасці, што было абумоўлена душным і гарачым надвор'ем. Прытомнасць была страчаная 22 чэрвеня 2019 года падчас наведвання В. Кавачэвічам і іншымі супрацоўнікамі амбасады каманды Сербіі ў Вёсцы спартоўцаў», – падкрэслілі ў міністэрстве.

У Міністэрства аховы здароўя кажуць: страціўшы прытомнасць, амбасадар атрымаў траўму – пералом рэбраў. Праз гэта з’явіўся пнеўматоракс – прысутнасць паветра ў плеўральнай паражніне, куды яно трапляе з прычыны пашкоджання лёгкага або сценкі грудной клеткі. Менавіта таму Кавачэвіч застаецца ў лякарні.

«Неабходнае абследаванне для дыферэнцыяльнай дыягностыкі магчымых прычынаў непрытомнасці і ўся медычная дапамога былі прапанаваныя на высокім прафесійным узроўні», – кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках