29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая слава беларусаў: 12 найбуйнейшых перамог нашай гісторыі

3
Вайсковая слава беларусаў: 12 найбуйнейшых перамог нашай гісторыі

Беларусы заўсёды адрозніваліся сваім баявым духам.

«Радыё Рацыя» сабрала 12 найбольш значных перамог у нашай гісторыі.

Восень 1362 (паводле Хронікі Быхаўца 1351 год). Бітва на рацэ Сінія Воды (цяпер Сінюха).

Скончылася перамогай войска Літоўскага каралеўства пад кіраваннем вялікага князя Альгерда над войскамі трох татарскіх кіраўнікоў Падольскай зямлі – Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай ордамі. Пасля гэтай бітвы Падолле, а ў стратэгічным выніку Кіеўшчына і іншыя землі былі ўлучаныя ў склад ВКЛ, яго ўладанні значна пашырыліся на поўдзень у кірунку Чорнага мора.

15 ліпеня 1410 – Грунвальдcкая бітва. Разгром Тэўтонскага ордэну войскам ВКЛ.

Трыумфальны поспех злучаных сілаў Княства і Кароны меў велізарнае палітычнае значанне. Паводле ўмоваў Торуньскага міру 1411 году, крыжацкі Ордэн мусіў вызваліць усе захопленыя землі і заплаціць пераможцам 300 тысяч дукатаў. Была спынена 200-гадовая агрэсія нямецкіх рыцараў на ўсход.

5 жніўня 1506 – Бітва пад Клецкам.

Разгром войскамі ВКЛ на чале з Міхалам Глінскім войска Крымскага ханства на чале з сынамі Менглі-Гірэя Біці і Бурнашом. Клецкая бітва была найбольш значнай паразай татараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яна паклала канец іх буйным набегам за Прыпяць. Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем вынікаў бітвы на пэўны час стаў хаўруснікам ВКЛ.

8 верасня 1514 – Бітва пад Воршай на рацэ Крапіўна.

Разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Адна з найбуйнейшых бітваў у гісторыі Еўропы XVI стагоддзя. Дзень беларускай вайсковай славы. Ініцыятыва ў шматгадовай вайне трывала перайшла да ВКЛ. Усе захопленыя Масквой гарады, апрача Смаленску, былі вызваленыя. Пачаў развальвацца скіраваны супраць нашай краіны таемны альянс Масковіі і еўрапейскіх дзяржаў.

27 студзеня 1527 – Бітва ля ракі Альшаніца

(30 кіламетраў ад Кіева) паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, палявым гетманам Янушам Радзівілам і войскам крымскіх татараў. Войска Крымскага ханства было разбіта. Было вызвалена 80 тысяч палонных, вернутая нарабаваная маёмасць. Крымскія татары спынілі значныя набегі на землі ВКЛ.

27 верасня 1605 – Кірхгольмская бітва

(сучасная тэрыторыя Латвіі – Саласпілс) паміж войскамі ВКЛ на чале з Янам Хадкевічам і Швецыі. Перамога войска ВКЛ. Адна з найбуйнейшых бітваў вайны Рэчы Паспалітай з Швецыяй 1600-1611 гадоў. Уваходзіць у лік поўных перамог над супернікам меншымі сіламі. Пасля паразы шведскі кароль быў змушаны зняць аблогу Рыгі і адмовіцца ад кантролю над Паўночнай Латвіяй і Эстоніяй.

2 верасня – 9 кастрычніка 1621 – Бітва пад Хоцінам (тэрыторыя сучаснай Украіны).

У ёй зышліся з аднаго боку войска Рэчы Паспалітай і ўкраінскага казацтва (камандавалі адпаведна, Ян Хадкевіч, а пасля яго смерці Станіслаў Любамірскі, і Пётр Сагайдачны каля 58 тысяч чалавек) і Атаманскай імперыі (камандаваў султан Асман II, каля 200 тысяч чалавек). Войска Рэчы Паспалітай, значна меншае колькасна, трымала абарону ва ўмацаваным табары і змусіла ўрэшце туркаў падпісаць перамір’е і спыніць вайну).

12 верасня 1683 – Бітва пад Венай.

Перамога саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыякі, конныя палкі Польшчы і ВКЛ – разам 65 тысяч пад камандаваннем Яна Сабескага) над турэцкім войскам (200 тысяч пад камандаваннем візіра Кары Мустафы). Пасля паразы Турэччына ўжо не ўяўляла пагрозы хрысціянскай Еўропе. З Венскай бітвы пачаўся павольны заняпад турэцкай магутнасці на кантыненце.

4 красавіка 1794 – Рацлавіцкая бітва (пад Кракавам).

Першая буйная бітва ў час паўстання Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцы пад камандаваннем Касьцюшкі (4100 чалавек рэгулярнага войска з 12 гарматамі і 2 тысяч сялян-касінераў) перамаглі расейскае войска пад камандаваннем генерала Аляксандра Тармасава (каля 3 тысяч чалавек з 12 гарматамі). У бітве Касцюшка ўпершыню ў паўстанні паспяхова выкарыстаў у змаганні з рэгулярным войскам атрады касінераў – сялян, узброеных косамі. Перамога ў бітве спрыяла разгортванню паўстання на іншай тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

19 чэрвеня 1831 – Панарская бітва (пад Вільняй) паміж паўстанцкімі атрадамі і расейскім войскам.

Акупанты зазналі значныя страты – 364 чалавекі. Колькасць загінуўшых інсургентаў невядомая. Найбуйнейшая бітва за ўвесь час вызвольнага паўстання 1830-31 гадоў.

3 чэрвеня 1863 – Бітва пад Мілавідамі (сучасны Баранавіцкі р-н), у якой перамаглі паўстанцы. Аб’яднаныя сілы інсурґентаў, каля 800 ваяроў са Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградскага і Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзілам, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, пад агульным кіраваннем Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імперыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках