29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адмовіўся купляць нафту з Расеі

13
Кітай адмовіўся купляць нафту з Расеі
АРХІЎНАЕ ФОТА REUTERS

Нафтатрэйдары адпраўляюць танкеры ў іншыя рэгіёны.

Кітай адмаўляецца купляць расейскую нафту, забруджаную праз траплянне хларыдаў у нафтаправод "Дружба". Кітайскія мытныя органы забараняюць пакупнікам набываць нафту, калі ўтрыманне хларыдаў перасягае расейскі стандарт, сцвярджаюць пяць суразмоўцаў агенцтва Reuters, знаёмыя з сітуацыяй, у аўторак, 25 чэрвеня, паведамляе dw.com.

У некаторых партыях гэты паказчык быў у 10 - 20 разоў вышэйшы за дапушчальны, піша агенцтва. У выніку найбуйнейшы ў свеце нафтатрэйдар, швайцарска-нідэрландская кампанія Vitol, быў вымушаны адправіць танкеры назад у Еўропу і Паўднёва-Усходнюю Азію. Аналагічным чынам паступіў і міжнародны трэйдар Glencore. Паводле інфармацыі Reuters, звыш аднаго мільёна тон нафты агульным коштам 500 млн даляраў дагэтуль не знайшлі пакупнікоў.

Кітайскія ўлады і нафтатрэйдары адмовіліся каментаваць сітуацыю, а расейскія ўлады не адказалі на запыт, падкрэслівае агенцтва.

Перабоі ў экспарце расейскай нафты праз "Дружбу"

Нафтаправод "Дружба" праходзіць па тэрыторыі васьмі краін Еўрапейскага Звязу і ўважаецца за самы доўгі ў свеце. У канцы красавіка Расея сутыкнулася з перабоямі ў экспарце па "Дружбе" праз забруджванне нафты. У ёй было выяўлена высокае ўтрыманне хларыдаў. Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў (бензіну і дызельнага паліва) ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі пра значнае зніжэння якасці расейскай нафты, якая паступае на нафтаперапрацоўчыя заводы краіны.

У Беларусі шкоду ад сапсутага нафтаперапрацоўчага абсталявання, да якой прывялі хларыды ў нафце, экспэрты ацэньваюць на сотні мільёнаў еўраў. Беларускі бок мае намер поўнасцю закончыць адпампоўку забруджанай нафты па трубаправодзе назад у Расею да сярэдзіны жніўня.

Пастаўкі расейскай нафты па трубаправодзе "Дружба" ў Нямеччыну аднавіліся ўночы з 16 на 17 чэрвеня, але пакуль не поўным аб'ёмам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках