28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прыпыніць удзел у ПАРЕ

34
Украіна прыпыніць удзел у ПАРЕ

Калі расейская дэлегацыя зойдзе ў залу Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, украінскія дэпутаты пакінуць яе на знак пратэсту.

Украіна можа прыпыніць свой удзел у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, пасля таго як ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, якая вяртае Расею ў склад асамблеі. Пра гэта 25 чэрвеня заявіла "Інтэрфакс-Украіна" народная дэпутатака ад Блока Пятра Парашэнкі, чалец украінскай дэлегацыі Марыя Іёнава, паведамляе gordonua.com.

"Дэлегацыя збярэцца і будзе разважаць. У прынцыпе, мы не бачым сябе ў адной зале з расейцамі. Мы проста прыпынім ўдзел Украіны ў летняй сесіі... І наогул, я не ведаю, ці можна будзе туды вяртацца, калі шчыра", - заявіла Іёнава.

Яна таксама паведаміла, што ўкраінская дэлегацыя будзе пратэставаць падчас працэдуры вяртання расейцаў у ПАРЕ.

"Мы станем і будзем пратэставаць. І калі яны застануцца ў зале, мы пакінем яе. Няхай яны галасуюць за генеральнага сакратара [ПАРЕ] без Украіны... Чальцы Парламенцкай асамблеі здзяйсняюць самагубства... гэта пачатак раскідання самой арганізацыі", - адзначыла Іёнава.

Яна нагадала, што шэсць з 11 дэпутатаў дэлегацыі Расеі знаходзяцца пад санкцыямі, бо яны ў РФ галасавалі за ўвядзенне войскаў на Украіну.

Расея была пазбаўленая права голасу ў ПАРЕ ў красавіку 2014 года - адразу пасля анэксіі Крыма і пачатку ваенных дзеянняў на Данбасе. На знак пратэсту ў 2017 годзе Расея спыніла выплату ўнёскаў у бюджэт Рады Еўропы (блізу €33 млн на год), што прывяло да фінансавага крызісу ў арганізацыі. У Расеі заявілі, што РФ выплаціць Радзе Еўропы завінавачанасць унёскаў (блізу €60 млн), калі ПАРЕ "ліквідуе пагрозу дыскрымінацыі нацыянальных дэлегацый".

У папярэднія гады ўжо было некалькі спроб зняць санкцыі з расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ (гэтую ідэю падтрымлівае і генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд), але яны не мелі поспеху.

Праект рэзалюцыі, якую ў ПАРЕ разглядалі 24-25 чэрвеня, рэгламентны камітэт асамблеі прыняў 3 чэрвеня 2019 года. Ініцыятарамі зняцця абмежаванняў з Расеі сталі Нямеччына і Францыя.

25 чэрвеня ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб змене санкцыйнага механізму, які дазваляе Расеі вярнуцца ў асамблею.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках