Працаўніца крамы ў Вілейцы скрала булачкі, каб яе хутчэй звольнілі
8- 25.06.2019, 9:29
- 17,492
Супрацоўніца знайшла сабе замену, аднак адміністрацыя не скасавала з ёй працоўныя стасункі.
Здарэнне адбылося 23 чэрвеня ў адной з буйных крам, піша kraj.by.
Працаўніца пякарні паспрабавала вынесці з крамы 10 булачак і шэсць мяшкоў з лагатыпам, але была затрыманая ахоўнікам.
Міліцыі яна патлумачыла, што пайшла на крадзеж, каб яе хутчэй звольнілі. Са слоў жанчыны, яна ўжо знайшла сабе замену, аднак адміністрацыя не касавала з ёй працоўныя дачыненні.
Паводле факту дробнага крадзяжу ў дачыненні да жанчыны складзены адміністрацыйны пратакол. Ёй пагражае ад 51 да 750 рублёў штрафу.