19 сакавiка 2024, aўторак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўразвязе самае нізкае беспрацоўе за дзесяць гадоў

У Еўразвязе самае нізкае беспрацоўе за дзесяць гадоў

У лідарах паводле павелічэння занятасці - Грэцыя.

Беспрацоўе ў Еўразвязе дасягнула самага нізкага ўзроўню за 10 гадоў - 6,8%, паведамляе еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат. Больш за ўсё беспрацоўных было ў 2013 годзе - амаль 11% эканамічна актыўных еўрапейцаў, піша «Еўрапульс».

Самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў Чэхіі (2,1%), далей ідуць Нямеччына (3,2%) і Нідэрланды (3,3%).

Больш за ўсё беспрацоўных засталося ў Грэцыі - 18,5%. Зрэшты, гэта на 9% менш, чым у 2013 годзе (27,5%), калі ўзровень беспрацоўя ў Грэцыі быў самы высокі за апошнія 10 гадоў. Пры гэтым менавіта ў Грэцыі беспрацоўе скарачаецца хутчэй, чым у іншых краінах ЕЗ. Напрыклад, за апошні год яно знізілася на 2%. За Грэцыяй ідуць Гішпанія (13,8%) ды Італія (10,2%).

Моладзевае беспрацоўе таксама знізілася. У сярэднім у ЕЗ яно складае 14,2%; гэта на 4,5% ніжэй, чым у 2016 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках