16 лiпеня 2019, aўторак, 6:19
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Экспэрты назвалі звычкі, якія дапамогуць стаць доўгажыхаром

4

Як павялічыць працягласць жыцця мінімум на 10 гадоў.

Сярод іх адмова ад палення, скарачэнне спажывання прадуктаў жывёльнага паходжання і фізічная актыўнасць. Толькі гэта павялічыць працягласць жыцця мінімум на 10 гадоў, піша orthodox.od.ua.

Спецыяліст у галіне вывучэння біялагічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага старэння лекар-герантолаг Обры Дзі Грэй упэўнены, што менш чым праз тысячу гадоў на Зямлі будуць жыць 1000-гадовыя жыхары. Ён запэўнівае, што даўгалецце стане вынікам моцнага здароўя.

Такога меркавання прытрымліваецца амерыканскі падарожнік і пісьменнік Дэн Бютнэр. Экспэрты разам наведалі 3 Форум сацыяльных інавацый у Маскве, дзе абмяркоўваліся пытанні даўгалецця.

Бютнэр нагадаў, што ў пачатку 20 стагоддзя працягласць жыцця была бліу 40 гадоў, бліжэй да 70 гадоў яна значна вырасла ў сувязі з тым, што людзі навучыліся змагацца з рознымі інфекцыйнымі захворваннямі: халерай, адром, сухотамі. Цяпер адбудзецца падобнае.

З дапамогай новых тэхналогій і штучнага інтэлекту людзі навучацца лячыць рак, хваробы сэрца, дыябет, гіпертанію ды іншыя хваробы. Тады працягласць жыцця значна ўзрасце. Але пакуль гэтага не адбылося, экспэрты падчас форуму назвалі звычкі, якія дапамогуць стаць доўгажыхаром ужо сёння.

Па-першае, людзям тэрмінова трэба адмовіцца ад палення. Обры Дзі Грэй заявіў, што занадта шмат курцоў, а гэта наўпрост звязана з якасцю і працягласцю жыцця. Па-другое, варта паменшыць спажыванне мяса, яек і сыру і перайсці на раслінную ежу. Калі гэта немагчыма, то прадукты жывёльнага паходжання варта ўжываць хоць бы 1-2 разы на тыдзень. Ну і апошняе, фізічную актыўнасць ніхто не касаваў. Варта займацца спортам, больш хадзіць і замяняць паездкі на аўто пешымі шпацырамі. Гэтыя звычкі павялічаць жыццё мінімум на 10 гадоў. Так прынамсі заявілі экспэрты.