25 красавiка 2024, Чацвер, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Барысава: Няма больш сіл трываць здзекі і беззаконне ўладаў

31
Жыхары Барысава: Няма больш сіл трываць здзекі і беззаконне ўладаў

Крык душы жыхароў мікрараёна Лядзішча.

Жыхары Барысава напісалі ў рэдакцыю Charter97.org пра тое, што адбываецца ў іх горадзе і як мясцовыя ўлады абыходзяцца з грамадзянамі:

«Паважаная «Хартыя-97»! Да вас звяртаюцца жыхары горада Барысава (мікрараён Лядзішча).

Тэма набалелая - улада і народ. Няма больш сіл трываць здзекі і беззаконне. Данялі.

75 гадоў прайшло, як скончылася вайна, войска выгнала з нашай зямлі нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Народ уздыхнуў: нарэшце ўсё самае страшнае скончылася і цяпер зажывём з мараю пра «светлую будучыню», але атрымалася так, што радасць была заўчаснай.

На змену нямецка-фашысцкім захопнікам прыйшлі «нашы» і расейскія. І напраўда выявілася, што яны яшчэ горшыя за папярэдніх: цяперашнія ўлады робяць усё так, каб грамадзяне Беларусі паміралі павольна - у пакутах, здзеках, пазбаўленыя элементарнага - нармальных умоў для жыцця, без сродкаў да існавання, без працы, без сродкаў на лячэнне і куплю лекаў, утрыманне і навучанне дзяцей і гэтак далей.

Што адбываецца цяпер у краіне і ў нашым раёне? Нянавісць, прыніжэнне, нежаданне дапамагчы людзям, суцэльныя адпіскі і вечнае «няма грошай».

У доказ падаем факты:

1. Мы звярнуліся ў райвыканкам з просьбай аднавіць вулічнае асвятленне (раён дамоў №31,27,23,25, прыпынак, школа №16). Аднавілі - але не там, дзе прасілі людзі, а далей, на 50-100 метраў у іншы бок. У нас жа як была цемра, так і засталася.

2. Звярнуліся ў «Зелянгас», каб спілавалі аварыйныя, сухія дрэвы, побач з якімі знаходзіцца дзіцячая пляцоўка і стаянка аўто (у раёне дамоў №15, 25, 23,31). Але нам на злосць па-варварску спілавалі дыхтоўныя ліпы і асіны, а аварыйныя дрэвы дагэтуль стаяць.

3. Прасілі ў звароце адрамантаваць ходнікі, дарогі, абсталяваць і пазначыць пераходы, павесіць дарожныя знакі. І атрымалі пісьмовы адказ за подпісам намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Кіруты О.А. № «Такія рамонтныя працы праводзяцца работнікамі УП «Жыллё» на падставе прадпiсання ДАІ Барысаўскага РУУС». А няўжо цяжка намесніку старшыні даць распараджэнне наўпрост праверыць сітуацыю на месцы і прыняць адпаведную пастанову?

4. Звярнуліся з просьбай паставіць на адцінку аб'язной дарогі ад крамы «Веста» да крамы «Суседзі» металічную агароджу па абодва бакі ажыўленай дарогі з мэтай бяспекі пешаходаў. Паставілі толькі з аднаго боку, з другога - не. Няма і ходніку, аўто ездзяць ледзь не па нагах пешаходаў. Бяспека грамадзян ўлада не хвалюе.

Жанчыны з дзецьмі абураныя тым, што не могуць дзяцей з вазкамі па бездаражы каціць, ім немагчыма карыстацца дзіцячымі пляцоўкамі, бо на іх вечна сядзяць жлукты, распіваюць спіртныя напоі, б'юць бутэлькі і лаюцца. Міліцыі ніколі не відаць. Абсталяванне дзіцячых пляцовак у дрэнным стане. Дарогі і ходнікі патрабуюць рамонту. Заасфальтавалі толькі адцінак дарогі, дзе ездзяць чыноўнікі.

Увогуле, улада жыве для сябе, атрымлівае асалоду ад жыцця і плюе на ўсіх нас. Але радуе тое, што нарэшце з'явіліся людзі, гатовыя змагацца з беззаконнем чыноўнікаў. Яны не хочуць, каб іх дзеці былі рабамі і разумеюць, што толькі разам, а не на кухнях трэба змагацца за годнае жыццё.

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках