29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы абавязкова пераможам у гэтай вайне!»

1
«Мы абавязкова пераможам у гэтай вайне!»
ФОТА: ON.GE

Грузінская дзяўчына распавяла пра пратэсты ў Тбілісі.

18-гадовую Мака Гамуры, якая на акцыі 20 чэрвеня страціла вока, сёння выпісалі з клінікі «Нью Хоспітал». Дзяўчына выказала падзяку лекарам і ўсім, хто яе падтрымліваў. Яна таксама заклікала моладзь, якія ўдзельнічае ў пратэстных акцыях, працягнуць барацьбу, піша newsgeorgia.ge.

Дзяўчыну ў лякарні сустракалі блізкія, журналісты і звычайныя грамадзяне. Пасля таго, як дзяўчыну выпісалі, ёй падарылі кацяня.

Мака выказала падзяку лекарам і ўсім, хто яе падтрымліваў.

«Заклікаю аднагодкаў, мы павінны разам змагацца для таго, каб дасягнуць таго, што хочам», - сказала Гамуры.

Напярэдадні тэлекампанія «Руставі-2» распаўсюдзіла зварот Макі, які дзяўчына напісала ў шпітальнай палаце, на наступны дзень пасля аперацыі для выдалення вока.

«Я Мака, мне 18 гадоў і ўчора на акцыі я страціла вока. Я - тая дзяўчына, якая воляй ці няволяй ўнесла сваю частку ахвяры ў барацьбу за свабоду. Я не хачу, каб кожная секунду болю, якую я адчуваю, згубілася на аперацыйным стале або шпітальнай палаце, дзе я ўжо некалькі начэй не магу спаць ад болю. Не хачу страціць нічога з таго, што я адчуваю - боль, злосць...

Я была безабаронная, як і сотні іншых людзей і мяне выраклі на смерць, як і сотні іншых людзей.

Абяцаю ўсім тым, хто за мяне хваляваўся: я буду стойкай, і вы таксама паабяцайце, што будзеце падтрымліваць мяне і змагацца з несправядлівасцю. Да гэтага я заўсёды меркавала, што адзін чалавек не можа зрабіць нічога. Цяпер, калі я здалёку гляджу на сваіх аднагодкаў, то бачу, якая ў нас ёсць сіла. Расея - акупант. Мы абавязкова пераможам у гэтай вайне!», - сказана ў звароце Мака.

ПРАТЭСТОЎЦЫ ПАДЧАС НАСТУПНАГА МІТЫНГУ ВЫКАЗВАЛІ САЛІДАРНАСЦЬ З ТЫМІ, ХТО СТРАЦІЛІ ВОЧЫ Ў ВЫНІКУ ДЗЕЯННЯЎ ПАЛІЦЭЙСКІХ 20 ЧЭРВЕНЯ.
КРЫНІЦА - TIMUR POPKHADZE/TAS

20 чэрвеня ў Тбілісі блізу 10 тысяч пратэстоўцаў прарвалі паліцэйскае ачапленне перад будынкам парламента, патрабуючы адстаўкі старшыні парламента Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелаўры, нагадвае «Белсат».

Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассекшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставелі. Выкарыстоўваліся спецсродкі - газ, гумовыя кулі і вадамёты. Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі. У розных лякарнях Тбілісі застаюцца 102 пацыенты. Большасць з іх паступілі з траўмамі вачэй. Двум пацярпелым давялося выдаліць вочы.

Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, якая праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі ўважаюць за агрэсара і акупанта.

Жорсткі разгон мітынгу выклікаў абурэнне ў грамадстве, пратэсты працягваліся ў наступныя дні. 24 чэрвеня МЗС паведаміў, што прыпыненыя службовыя паўнамоцтвы дзесяці праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне акцыі пратэсту перад будынкам парламента ў Тбілісі 20 чэрвеня. У дзеяннях двух паліцэйскіх выяўлены прыкметы крымінальнага злачынства. Генпракуратура Грузіі распачала крымінальную справу ў сувязі з магчымым перавышэннем службовых паўнамоцтваў з боку праваахоўнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках