25 красавiка 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: На Кубу прыбыў расейскі фрэгат, які нясе крылатыя ракеты

13
Відэафакт: На Кубу прыбыў расейскі фрэгат, які нясе крылатыя ракеты

Ракеты апынуліся менш як за 200 кіламетраў ад узбярэжжа ЗША.

Група караблёў Паўночнага флоту Вайсковых марскіх сіл Расеі на чале з найноўшым фрэгатам «Адмірал Гаршкоў» прыбыла на Кубу, апынуўшыся менш чым за 200 кіламетраў ад узбярэжжа ЗША. Пра гэта піша topwar.ru.

У складзе групы, акрамя фрэгата, ідуць судны МТА «Эльбрус» і выратавальны буксір «Мікалай Чыкер». Плаванне пачалося ў лютым 2019 года, за гэты час караблямі і судамі пераадолена ўжо 28 тысяч марскіх міль (амаль 52 000 км).

«Адмірал Гаршкоў» - адзін з найноўшых караблёў расейскага флоту. На борце фрэгат нясе да 16 крылатых ракет «Калібр», а таксама іншыя ракеты і супрацьлодкавае ўзбраенне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках