24 красавiка 2024, Серада, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Ля дзіцячай паліклінікі ў Берасці стала чарга прыкладна са 100 чалавек

14
Фотафакт: Ля дзіцячай паліклінікі ў Берасці стала чарга прыкладна са 100 чалавек

Адміністрацыя вінаваціць саміх бацькоў.

У панядзелак, 24 чэрвеня, каля Берасцейскай дзіцячай гарадской паліклінікі №2 на вуліцы Савецкай Канстытуцыі ўтварылася чарга прыкладна з 100 чалавек, і яе «хвост» расцягнуўся на дзясяткі метраў ад цэнтральнага ўваходу. Здымкі былі апублікаваныя ў супольнасці «Онлайн Брест», піша «Брестская газета». Допіс сабраў дзясяткі каментароў. Некаторыя каментатары сцвярджаюць, што такія чэргі ў паліклініцы не рэдкасць.

Са слоў намесніка загадчыка філіяла Берасцейскай гарадской дзіцячай паліклінікі №2 Наталлі Сопат, вялікія чэргі бываюць не часта. На ейную думку, бацькі перабольшваюць сітуацыю.

«Гэтая чарга была ў панядзелак, людзі прыйшлі па талоны на прафілактычны агляд. Вось, напрыклад, сёння ў нас аўторак. Сёння чарга была з 7 чалавек у такі ж час. Людзі самі справакавалі гэтую чаргу. Можна прыходзіць кожны дзень, а можна прыйсці з нейкай невядомай прычыны ў панядзелак на досвітку адразу ўсім, хто запланаваў прайсці прафілактычны агляд. І з гэтай чаргі часткова былі людзі, якія не прайшлі яго ў лютым і сакавіку. Яны разважылі, што ім лепш і зручней будзе гэта зрабіць у чэрвені. Вось праз такіх вось і ствараюцца чэргі», - патлумачыла Наталля Сопат.

Атрымаць талон да лекара можна трыма спосабамі: праз інтэрнэт, пры непасрэдным звароце ў рэгістратуру і праз тэлефон. Талоны ў паліклініцы выдаюць з 07.00 да 19.00 штодня ў працоўныя дні.

На пытанне аб тым, ці збіраецца адміністрацыя паліклінікі развязваць праблему вялікіх чэргаў, Наталля Сопат адказала: «Мы аптымізуем інфармацыйна-адукацыйную працу з насельніцтвам. Акрамя гэтага, з траўня ў нас арганізавана выдача талонаў на двух філіялах: на Гаўрылава, 37, і на Суворава, 108-А. Атрымліваецца, тыя, хто жыве на Суворава, бяруць у сябе, а тыя, хто на Гаўрылава, - у сябе. У асноўны будынак прыязджаюць толькі тыя, хто пражывае на Усходзе і ў мікрараёне Паўднёвы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках