28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША скіравалі да берагоў Ірана адзін з самых вялікіх дэсантных караблёў у свеце

ЗША скіравалі да берагоў Ірана адзін з самых вялікіх дэсантных караблёў у свеце
АРХІЎНАЕ ФОТА WIKIPEDIA

Караблю трэба будзе патруляваць у акваторыі Чырвонага і Аравійскага мораў і Індыйскага акіяна.

Універсальны дэсантны карабель USS Boxer класу Wasp накіраваўся ў раён Персідскага заліва, каб узмацніць Пяты аператыўны флот ЗША. Караблю трэба будзе патруляваць у акваторыі Чырвонага і Аравійскага мораў і Індыйскага акіяна, паколькі ўсе камунікацыі ў рэгіёне могуць апынуцца пад пагрозай у выпадку эскалацыі канфлікту паміж Тэгеранам і Вашынгтонам. Пра гэта піша Military Watch.

У складзе амерыканскага флоту цяпер сем УДК Wasp, і да нядаўняга ўводу ў строй дэсантнага карабля USS America яны былі самымі вялікімі караблямі гэтага класу ў свеце. Маючы поўнае водазмяшчэнне 40 000 тонаў, USS Boxer можа несці на борце да 20 знішчальнікаў. У цяперашні час у авіякрыло карабля ўваходзяць самалёты вертыкальнага ўзлёту і пасадкі Harrier II, якія да сярэдзіны 2020-х збіраюцца замяніць на стэлс-знішчальнікі F-35B (таксама ў версіі СВВП).

Нягледзячы на тое, што лётныя характарыстыкі «Харыераў» на сёння выглядаюць адкрыта слаба (нізкая хуткасць, пасярэдняя манеўранасць, малая карысная нагрузка), яны могуць несці на борце даволі магутныя ўзбраенні, уключаючы супрацькарабельныя ракеты Sea Sparrow і супрацьпаветраныя ракеты AIM-120C.

USS Boxer узначальвае 11-ы экспедыцыйны атрад марской пяхоты ЗША, у які ўваходзіць карабель-док USS John P. Murtha і дэсантны USS Harpers Ferry. Магчыма, караблі аб'яднаюцца з авіяноснай ударнай групай на чале з караблём класу «Німіц» USS Abraham Lincoln, які прыйшоў у раён Персідскага заліва ў траўні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках