25 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы пра пастанову ПАРЕ: Гэта падрыў каштоўнасцяў і аўтарытэту Рады Еўропы

11
МЗС Літвы пра пастанову ПАРЕ: Гэта падрыў каштоўнасцяў і аўтарытэту Рады Еўропы

Расея нічога не зрабіла для выканання рэзалюцый ПАРЕ.

Міністэрства замежных справаў Літвы апублікавала афіцыйную заяву, у якой выказала шкадаванне з нагоды прыняцця рэзалюцыі пра вяртанне расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", заява апублікаваная на сайце літоўскай установы ў аўторак.

"Рана раніцай 25 чэрвеня ў Страсбургу ПАРЕ пастанавіла змяніць свае працэдурныя правілы, аслабіўшы механізм санкцый і адкрыўшы шлях для аднабаковага вяртання расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ", – заявілі ў літоўскім міністэрстве.

"Пастанова ПАРЕ стварыць выключныя ўмовы для Расеі, якая прадаўжае парушаць міжнароднае права і не мяняе сваіх агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да іншых дзяржаў-удзельніцаў Рады Еўропы, падрывае асноўныя каштоўнасці і аўтарытэт арганізацыі", – дадалі ў МЗС Літвы.

У Вільні нагадалі, што Расея нічога не зрабіла для выканання рэзалюцый ПАРЕ, якія асуджаюць анэксію Крыма і парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках