20 красавiка 2024, Субота, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адмаўляецца набываць забруджаную хларыдамі нафту з Расеі

4
Кітай адмаўляецца набываць забруджаную хларыдамі нафту з Расеі

У некаторых партыях паказнік забруджвання быў у 10 – 20 разоў вышэйшы за дапушчальны.

Кітай адмаўляецца набываць расейскую нафту, забруджаную праз траплянне хларыдаў у нафтаправод "Дружба". Кітайскія мытныя органы забараняюць пакупнікам набываць нафту, калі ўтрыманне хларыдаў перавышае расейскі стандарт, сцвярджаюць пяць суразмоўцаў агенцтва Reuters, знаёмыя са станам справаў, у аўторак, 25 чэрвеня, піша "Нямецкая хваля".

У некаторых партыях гэты паказнік быў у 10 – 20 разоў вышэйшы за дапушчальны, піша агенцтва. У выніку найбуйнейшы ў свеце нафтатрэйдар, швейцарска-нідэрландская кампанія Vitol, быў вымушаны адправіць танкеры назад у Еўропу і Паўднёва-Усходнюю Азію. Аналагічным чынам паступіў і міжнародны трэйдар Glencore. Паводле інфармацыі Reuters, больш за адзін мільён тонаў нафты агульным коштам 500 млн даляраў да гэтага часу не знайшоў пакупнікоў.

Кітайскія ўлады і нафтатрэйдары адмовіліся каментаваць сітуацыю, а расейскія ўлады не адказалі на запыт, падкрэслівае агенцтва.

Перабоі ў экспарце расейскай нафты праз "Дружбу"

Нафтаправод "Дружба" праходзіць па тэрыторыі васьмі краінаў Еўрапейскага Звязу і ўважаецца самым доўгім у свеце. У канцы красавіка Расея сутыкнулася з перабоямі ў экспарце праз "Дружбу" праз забруджванне нафты. У ёй было выяўленае высокае ўтрыманне хларыдаў. Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў (бензіну і дызельнага паліва) ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі праз рэзкае зніжэнне якасці расейскай нафты, якая паступае на нафтаперапрацоўчыя заводы краіны.

У Беларусі шкоду ад псуты нафтаперапрацоўчага абсталявання, да якой прывялі хларыды з нафты, эксперты ацэньваюць на сотні мільёнаў еўраў. Беларускі бок мае намер поўнасцю закончыць адпампаванне забруджанай нафты праз трубаправод назад у Расею да сярэдзіны жніўня.

Пастаўкі расейскай нафты праз трубаправод "Дружба" ў Нямеччыну аднавіліся ў ноч з 16 на 17 чэрвеня, але пакуль не ў поўным аб'ёме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках