28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Хамайда: Гэтая ўлада нелегітымная

4
Барыс Хамайда: Гэтая ўлада нелегітымная
БАРЫС ХАМАЙДА
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Вядомага віцебскага актывіста аштрафавалі за «загрувашчанне вуліцы».

Пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкама паводле пратакола, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы, вядомага віцебскага актывіста Барыса Хамайду 30-га красавіка, паведамляе «Радыё Рацыя».

У той дзень нічога незвычайнага не адбывалася: як заўсёды, вядомы віцебскі актывіст Барыс Хамайда выставіў каля "сіняга дому" свой столік пад бел-чырвона-белым парасонам, расклаў часопісы і газеты. Але загадчыца найбліжэйшай крамы выклікала міліцыю.

Пастанову пра штраф даслалі праз пошту, апавёў Барыс Хамайда:

– Камісія мяне двойчы выклікала, але я туды не хадзіў, бо мяркую, што гэтая ўлада нелегітымная. У суботу мне прыйшоў пакет, а ў ім пастанова, што далі адну базавую велічыню штрафу. Плаціць не буду добраахвотна, хай вылічваюць з пенсіі гэтую адну базавую – 25,5 рублёў.

У сакавіку і красавіку сёлета пратаколы за «загрувашчанне вуліцы» на Барыса Хамайду складалі тройчы. Два з іх скасавалі, бо не знайшлі доказаў супраць распаўсюдніка. Штраф паводле трэцяга пратакола далі мінімальны: санкцыя артыкула 21.14 КаАП (парушэнне парадку ўтрымання населеных пунктаў) прадугледжвае штраф да 5 базавых велічыняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках