20 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне кандыдаты «Голасу» абавязаліся не ісці ў Раду больш чым на два тэрміны

3
Ва Украіне кандыдаты «Голасу» абавязаліся не ісці ў Раду больш чым на два тэрміны

Партыя Вакарчука абяцае замацаваць гэты прынцып у Канстытуцыі Украіны.

Ва Украіне кандыдаты ў нардэпы ад партыі «Голас» падпісалі абавязальніцтва не балатавацца ў Вярхоўную Раду больш чым на дзве кадэнцыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі, піша «Новы час».

Кандыдаты публічна абавязаліся ініцыяваць змены ў Канстытуцыю і законы, каб абмежаваць колькасць поўных кадэнцый народнага дэпутата да дзвюх запар.

Вакарчук адзначыў, што гэта робіцца для таго, каб даць магчымасць новым людзям прыходзіць у парламент і прадаўжаць змены.

Нагадаем, 16 траўня на Старакіеўскай гары ў Кіеве Вакарчук абвесціў, што ідзе на парламенцкія выбары, прадставіўшы сваю партыю «Голас».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках