22 лiпеня 2019, панядзелак, 22:15
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Зяленскі адрэагаваў на пастанову ПАРЕ аб вяртанні Расеі

25

Расейскай дэлегацыі вярнулі права голасу ў ПАРЕ мінулай ноччу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў шкадавання ў сувязі з вяртаннем паўнамоцтваў Расеі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

«На мінулым тыдні я асабіста абмяркоўваў гэтае пытанне з прэзідэнтам Францыі і з Федэральнай канцлеркай Нямеччыны. Спрабаваў пераканаць спадара Макрона і спадарыню Мэркель, што вяртанне расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ магчыма толькі пасля таго, як Расея выканае прынцыповыя патрабаванні Асамблеі. Шкада, што нашы еўрапейскія партнёры нас не пачулі і зрабілі інакш», - цытуе Зяленскага выданне «Украинская правда».

Тым часам міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін абвясціў пра рашэнне адклікаць свайго амбасадара ў Радзе Еўропы. Афіцыйная прычына - для правядзення кансультацый. Клімкін таксама ўказаў на ролю Францыі ў пастанове пра паўнамоцтвы Расеі - менавіта Францыя цяпер старшынюе ў Радзе Еўропы. Акрамя гэтага, краіна з'яўляецца ўдзельнікам перамоў ва ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны ў «нармандскім фармаце».

«Разгортваць чырвоную дарожку перад расейскімі дэпутатамі без выканання з боку Расеі вылучаных умоў - гэта, прабачце за мой французскі, поўны маветон», - заявіў Клімкін. Ён таксама папрасіў не вінаваціць у пастанове ПАРЕ ні Зяленскага, ні былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку.

Клімкін таксама пракаментаваў жаданне ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ часова прыпыніць сваю працу. Кіраўнік МЗС назваў такі крок «цалкам лагічным». «Але не назаўсёды, каб не аддаваць РЕ на разарванне Расеі і яе сябрам», - цытуе Клімкіна «РБК Украина».

Расейскай дэлегацыі вярнулі права голасу ў ПАРЭ мінулай ноччу. Дагэтуль яе паўнамоцтвы былі прыпыненыя - за анэксію Крыма і падтрымку сепаратыстаў на Данбасе.