29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Распад СССР быў дабром для ўсяго свету

8
Навукоўцы: Распад СССР быў дабром для ўсяго свету

Распад СССР прывёў да зніжэння парніковых выкідаў у атмасферу Зямлі.

Да такіх высноў прыйшла група навукоўцаў з Нямеччыны, Аўстрыі, Бэльгіі, Расеі і ЗША. Адпаведнае даследаванне спецыялістаў апублікаванае ў часопісе Environmental Research Letters, коратка пра яго паведамляе Physics World, паведамляе kavkazcenter.com.

Навукоўцы сцвярджаюць, што ў выніку развалу Савецкага Саюза праз падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці выкіды парніковых газаў у атмасферу планеты за 1992-2011 гады скараціліся на 7,61 мільярда тон, што параўнальна з наступствамі ад знішчэння чалавекам лясоў у Лацінскай Амерыцы.

«Пасля развалу СССР пераход ад планавай да рынкавай эканомікі меў сур'ёзныя наступствы для сельскагаспадарчага сектара і харчовых сістэм рэгіёну. Рост цаны і нізкая пакупніцкая здольнасць выклікалі зніжэнне спажывання [насельніцтвам] мяса, перш за ўсё ялавічыны», - сказаў Фларыян Шырхарн з Інстытута аграрнага развіцця краіны з пераходнай эканомікай у Галле (Нямеччына).

Аўтары адзначаюць, што ў першае дзесяцігоддзе пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў (у снежні 1991 года) пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней на тэрыторыі былога СССР скарацілася амаль удвая. Навукоўцы адзначаюць, што рэгіён дагэтуль не аднавіў страчаную сельскагаспадарчую вытворчасць, часткова папоўніўшы свае запатрабаванні ў чырвоным мясе за кошт паставак прадукцыі з Паўднёвай Амерыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках