28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы моладзь да 26 гадоў не будзе плаціць падаходны падатак

9
У Польшчы моладзь да 26 гадоў не будзе плаціць падаходны падатак

Маладыя палякі змогуць такім чынам атрымліваць «трынаццаты заробак».

Асобы ва ўзросце да 26 гадоў не будуць плаціць падаходны падатак, - вынікае з дэкларацый урада і Міністэрства фінансаў Польшчы. Адпаведны праект прыняла Рада міністраў Польшчы, паведамляе «Радио Польша».

Намеснік міністра фінансаў Польшчы Пётр Новак заявіў, што маладыя людзі адчуюць дзеянне гэтай падатковай льготы.

«Гэта даволі значная палёгка, бо, калі палічыць, колькі грошай штогод будзе заставацца ў вашых кашальках, то дэ-факта можна сказаць, што, як мінімум, так званы трынаццаты заробак. Калі хтосьці зарабляе мінімальны заробак, то бок 2250 злотых без выліку падаткаў, то за год ён зможа зэканоміць больш за 1600 злотых. Гэта, практычна, трынаццаты заробак», - сказаў віцэ-міністр.

Палітык дадаў, што яшчэ больш удасца зэканоміць тым, хто зарабляюць больш: «Калі мы гаворым пра сярэдні заробак, які складае 4765 злотых, то за год у кашальку застанецца блізу 4600 злотых. Можна сказаць, што гэта больш за трынаццаты заробак. З гэтага пункту гледжання, гэта вельмі рэвалюцыйнае змяненне ў нашай краіне».

Падатковыя льготы для асоб ва ўзросце да 26 гадоў былі адным з пунктаў так званай пяцёркі Качыньскага. Апроч іншага, у «пяцёрцы» гаворка ішла пра пашырэнне праграмы Сям'я 500 плюс на першае дзіця, выплаты трынаццатай пенсіі пенсіянерам і стварэнне лакальных аўтобусных маршрутаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках