29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Турысты ратуюцца ад спёкі ў самых вядомых фантанах еўрапейскіх сталіц

5
Фотафакт: Турысты ратуюцца ад спёкі ў самых вядомых фантанах еўрапейскіх сталіц
РЫМ
ФОТА: REUTERS

Слупкі тэрмометраў у многіх еўрапейскіх гарадах падскочаць да 40 градусаў.

Анамальная спякота, якая ўсталявалася ў цэнтральнай і заходняй Еўропе, пазаганяла мясцовых жыхароў і шматлікіх турыстаў у знакамітыя фантаны папулярных еўрапейскіх сталіц, піша unian.net.

У Парыжы людзям асабліва спадабалася купанне ў фантанах на Тракадэра - на фоне легендарнай Эйфелевай вежы.

Таксама актыўна водныя працэдуры ў фантанах прымаюць жыхары і госці сталіцы Італіі - Рыма. Не адстаюць ад іх і жывёлы - як, напрыклад, вось гэтыя галубы.

У выпадку, калі ваша падарожжа ў Еўропу выпадае на найбліжэйшыя дні, рэкамендуем вам быць пільнымі ў занадта гарачыя дні. Для гэтага рэкамендуем рэгулярна спажываць звычайную пітную ваду, не злоўжываць алкаголем, мець пры сабе галаўныя ўборы альбо парасоны і імкнуцца як мага менш часу бавіць на адкрытай прасторы ў пік сонечнай актыўнасці.

Парыж
ФОТА: REUTERS
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках