24 жнiўня 2019, Субота, 2:29
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Выбары ва Украіне: Аптымісты-выбарцы - у партый «Слугі народа» і «Голас»

3
Выбары ва Украіне: Аптымісты-выбарцы - у партый «Слугі народа» і «Голас»

Прыхільнікі Зяленскага і Вакарчука мяркуюць, што краіна рухаецца ў правільным кірунку.

Сярод украінцаў, якія плануюць галасаваць за партыю Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» і Святаслава Вакарчука «Голас», больш аптымістаў пра сітуацыю ў краіне, чым сярод тых, хто сімпатызуе іншым партыям. Пра гэта сведчаць вынікі сацапытання групы «Рэйтынг», паведамляе liga.net.

Песімістаў больш за ўсё сярод тых, хто плануе галасаваць за партыі «Еўрапейская Салідарнасць» і «Апазіцыйнай платформа/За жыццё».

Апытанне паводле метаду асабістага інтэрв'ю праведзенае 20-24 чэрвеня 2019 года сярод 2 000 украінцаў ад 18 гадоў і старэйшых ва ўсёй краіне, акрамя часова акупаваных тэрыторый. Хібнасць - не вышэйшая за 2,2%.

Паводле апытання, праведзенага ў траўні, толькі 30% украінцаў тады меркавалі, што краіна рухаецца ў правільным кірунку.