17 жнiўня 2019, Субота, 16:53
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Апытанне: Ва Украіне партыя «Голас» выйшла на трэцяе месца

50
Апытанне: Ва Украіне партыя «Голас» выйшла на трэцяе месца
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК
ФОТА: УНІАН

Партыя Вакарчука выперадзіла партыю Парашэнкі ды Цімашэнкі.

У Вярхоўную Раду Украіны 9 склікання маюць шанцы трапіць 5 палітычных сіл.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай групай "Рэйтынг" 20-24 чэрвеня, паведамляе "Украінская праўда".

45,3% тых, хто мае намер галасаваць і вызначыўся з сімпатыямі, падтрымліваюць партыю "Слуга народа".

Таксама прахадны бар'ер пераадольваюць "Апазіцыйная платформа - За жыццё" (12,1%), партыя "Голас" (8,4%), "Еўрапейская Салідарнасць" (7,2%) і "Бацькаўшчына" (7,0%).

Паводле апошняга апытання Украінскага інстытута сацыяльных даследаванняў імя Ярэменкі і цэнтра "Сацыяльны маніторынг", трэцяе месца ў рэйтынгу партый займала "Бацькаўшчына" (8,8%), чацвёртае "Еўрапейская салідарнасць" Пятра Парашэнкі (8,4%) і пятае партыя музыкі Святаслава Вакарчука "Голас" (6,8 %).

Цяпер партыі Вакарчука і Цімашэнкі памяняліся пазіцыямі, але гэтыя звесткі ў межах хібнасці.

Партыю "Сіла і гонар" гатовыя падтрымаць 3,4%, Радыкальную партыю - 2,5%.

Рэйтынг іншых палітычных сіл - меншы за 2%.