28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сераду і чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз спякоту і навальніцы

6
На сераду і чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз спякоту і навальніцы

Рэкамендацыі МНС.

Экстрэмальная спякота і навальніцы накрыюць Беларусь найбліжэйшыя два дні. Пра неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы папярэджвае Белгідрамет, піша tut.by.

У сераду, 26 чэрвеня, у другой палове дня тэмпература паветра на паўднёвым захадзе краіны дасягне +33ºС.

27 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі - моцныя ліўні, удзень у асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны - град. Парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с.

У Менску ў чацвер уночы і раніцай чакаецца навальніца і моцны парывісты вецер.

Рэкамендацыі МНС для насельніцтва пры навальніцы

Каб пазбегнуць удару маланкай, па магчымасці не выходзьце з дому, зачыніце вокны і коміны.

Падчас навальніцы варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн.

Адключыце радыё і тэлевізар, пазбягайце выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў.

Калі вы падчас навальніцы едзеце ў аўтамабілі, спыніцеся і зачыніце вокны, заставайцеся ў аўтамабілі.

Рэкамендацыі МНС пры моцных ліўнях

Устрымаецеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў кватэры ці на працы. Уключыце сродкі радыёвяшчання.

Калі пролівень заспеў вас на дварэ, не спускайцеся ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Паспрабуйце схавацца ў будынках, размешчаных вышэй за магчымы ўзровень падтаплення.

Калі будынак (памяшканне), у якім вы знаходзіцеся, падтоплівае, паспрабуйце пакінуць яго і перайсці на найбліжэйшае ўзвышша.

Калі пакінуць будынак нельга, падыміцеся на верхнія паверхі, выключыце электрычнасць і газ, шчыльна зачыніце вокны, дзверы і паведаміце пра сваё месцазнаходжанне ў дзяжурную службу МНС на нумар. 101.

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры

Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць прычыніць шкоду вашаму жытлу.

Аўто пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража самаход варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.

Знаходзячыся на дварэ, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках