19 красавiка 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкія сакрэты, якія дапамогуць перажыць спякоту

8
Егіпецкія сакрэты, якія дапамогуць перажыць спякоту

Трэба ўжываць прадукты, якія называюць «вадзянымі батарэйкамі».

У Беларусі спёка. Як перажыць афрыканскую спёку без шкоды для здароўя, распавёў сябра Егіпецкай медыцынскай асацыяцыі ў пытаннях алергіі і імунітэту Магдзі Бадран. Пра гэта піша poisknews.ru.

Найперш, цягам дня трэба выпіваць да 3-5 літраў вады. Прычым піць трэба рэгулярна цягам дня. Мінімум па глытку кожныя 10 хвілін. Калі слупок тэрмометра зашкальвае, можна нават загарнуцца ў вільготную прасціну. І не забываць як мага часцей прымаць халаднаваты душ або проста мыцца халоднай вадой.

На дварэ лепш з'яўляцца як мага радзей, а калі даводзіцца выходзіць, лепш выбіраць адзенне з натуральных баваўняных і льняных тканін. Яны забяспечваюць натуральную цыркуляцыю паветра. Акрамя гэтага, прадметы гардэроба павінны быць светлых адценняў, каб адбіваць сонечныя прамяні.

"У выпадку ўзнікнення непрыемных сімптомаў у гарачыя дні трэба неадкладна знайсці прахалоднае памяшканне з кандыцыянерам, адпачыць, выпіць вялікую колькасць чыстай пітной вады або спецыяльны спартыўны напой. Варта пазбягаць салодкай газвады, кавы, чорнай гарбаты. Пры гэтым шклянка малака або зялёную гарбату з натуральнай мятай дапаможа аднавіць сілы і будзе карыснай", - распавядае егіпецкі лекар.

Асаблівую ўвага трэба звярнуць на тое, што кандыцыянер павінен астуджаць паветра не ніжэй за 24 градусы па Цэльсіі. Інакш можна справакаваць пераахаладжэнне арганізму. Калі ж у памяшканні няма кандыцыянера, трэба забяспечыць рух паветра падручнымі сродкамі: адкрыць вокны і дзверы, ўключыць вентылятар. А каб памяшканне не перагравалася, закрыць шторы.

Пры гэтым цяжкія шторы і дываны лепш на час прыбраць з кватэры - яны сапраўдныя цеплавыя акумулятары. Яшчэ адная парада ад лекара Бадрана - есці больш прадуктаў, якія ў Егіпце называюць "вадзянымі батарэйкамі".

"Гэта свежыя агуркі (96% вады), кавуны (90% вады), кабакі і лёгкія фруктовыя салаты", - распавядае доктар Бадран.

Ну і, само сабой, у спякотнае надвор'е лепш пастарацца пазбягаць фастфуду, тлустых страў, вэнджаных, салёных і марынаваных прадуктаў. Бо яны затрымліваюць ваду ў арганізме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках