19 красавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Гімнам пратэстаў у Ганконгу стала хрысціянская малітва

Відэафакт: Гімнам пратэстаў у Ганконгу стала хрысціянская малітва
Фота: AP

Пры гэтым вернікі хрысціяне складаюць усяго 12% ад насельніцтва аўтаноміі.

У Ганконгу прадаўжаюцца масавыя пратэсты супраць закона аб экстрадыцыі ў Кітай.

Дэманстранты выступаюць супраць магчымасці перадачы жыхароў гэтай кітайскай аўтаноміі ў КНР, паведамляе svaboda.org.

Сёння экстрадыцыя немагчымая праз дамову кітайцаў з брытанцамі. Пакінуўшы Ганконг, Вялікая Брытанія дамовілася з КНР, што да 2047 года гэта адміністрацыйная адзінка будзе захоўваць аўтаномію ў складзе Кітая.

Пратэсты пачаліся яшчэ ўвесну, але пазней прыпыніліся. Апошнія некалькі тыдняў на іх выходзіла некалькі мільёнаў чалавек. Сусветныя СМІ звяртаюць увагу на тое, што неафіцыйным гімнам пратэсту стала хрысціянская песня «Hallelujah to the Lord».

Ад пачатку ў пратэстах удзельнічала група хрысціянаў, якія занепакоеныя тым, што прыняцце законапраекта можа дазволіць Кітаю пераследаваць вернікаў. Падчас пратэсту яны моляцца, чытаюць Біблію і спяваюць рэлігійныя песні. Песню «Hallelujah to the Lord» падхапілі і іншыя ўдзельнікі акцыі пратэсту, у тым ліку тыя, што не вераць.

Адны ўдзельнікі кажуць, што песня вельмі лёгка запамінаецца, бо складаецца з аднаго сказа. Іншыя тлумачаць, што рэлігійная песня магла зняць напружанасць і паўплываць на паліцыю, якая не мае права разганяць людзей, якія моляцца.

У Ганконгу хрысціянаў – 12%. Самае распаўсюджанае веравызнанне – кітайскія рэлігіі (59,5%). 21% жыхароў раёна ўважаюць сябе нерэлігійнымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках