24 красавiка 2024, Серада, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раўкоў: Выезд за мяжу забароняць і тым, хто не паведаміў пра новы адрас і каму не ўручылі позву

34
Раўкоў: Выезд за мяжу забароняць і тым, хто не паведаміў пра новы адрас і каму не ўручылі позву
АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

У чым заключаюцца новаўвядзенні законапраекта «пра адтэрміноўку».

«Дэпутаты» ў «парламенце» абмеркавалі законапраект «Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», які ў народзе назвалі «законам пра адтэрміноўку» і прынялі яго ў першым чытанні, паведамляе tut.by.

Законапраект у «парламенце» прадстаўляў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Ён паскардзіўся на зніжэнне колькасці прызыўных рэсурсаў у сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне, пагаршэнне здароўя юнакоў, а таксама вялікую колькасць адтэрміновак, якія цяпер дзейнічаюць.

– Ва ўмовах дастатковасці прызыўных рэсурсаў Міністэрства абароны заўсёды ішло насустрач прапановам адтэрміновак тым ці іншым катэгорыям грамадзянаў. Цяпер жа настаў час падтрымаць прапанову сілавых структураў, бо гэта наўпрост звязана з бяспекай краіны, – сказаў міністр.

Сёння 76 катэгорый грамадзянаў не прызываюцца на службу, гэта, паводле словаў, Раўкова, больш чым у іншых краінах.

Андрэй Раўкоў апавёў, што «ў сухім астатку» хаваецца ад прызыву да 27 гадоў прыблізна 4 тысячы чалавек на кожны прызыў.

– Як яны могуць працаваць эфектыўна ў інтарэсах дзяржавы, калі наўмысна ў інтарэсах гэтай дзяржавы не выкананы воінскі абавязак? – задаў пытанне Раўкоў.

Паводле словаў кіраўніка ўстановы, новы закон дазволіць заклікаць дадаткова прыблізна да 1,5–2 тысячаў чалавек у вясновы прызыў і да 3 тысячаў у восеньскі прызыў – гэта 10–15% ад усіх, хто падлягае прызыву.

– Мы на 90% зможам атрымаць прызыўныя рэсурсы восенню і 50% – увесну, – сказаў міністр. – Ліквідацыяй адтэрміновак мы не развяжам адразу пытанне, яно ўсё роўна будзе развязвацца паступова.

Важнае тлумачэнне ад міністра: часова абмяжоўваць права на выезд з краіны будуць не толькі тым выпускнікам, якія не з’яўляюцца на позву ў ваенкамат, але і тым, хто, парушаючы абавязкі воінскага ўліку, не паведамляе ў ваенкамат звесткі пра змену месца жыхарства або свайго знаходжання, у сувязі з чым становіцца немагчымым іх апавяшчэнне ў тэрмін у ходзе прызыву.

У сутнасці, міністр аспрэчыў словы «дэпутата» Ігара Мартынава, які сцвярджаў, што забараніць выезд могуць толькі пры ўручэнні позвы асабіста на рукі.

За законапраект пра адтэрміноўку прагаласавалі 87 «дэпутатаў», супраць 6, не галасавалі – 7. Дакумент прыняты ў першым чытанні, плануецца, што ў пятніцу яго прымуць у другім чытанні.

Асноўныя новаўвядзенні законапраекта

Адтэрміноўка для атрымання адукацыі будзе давацца толькі раз. Пасля школы малады чалавек, напрыклад, можа паступаць у ВНУ, ССНУ або каледж. Далей, калі ён адвучыўся ў ССНУ, яму давядзецца спачатку адслужыць, а потым ісці ў ВНУ. Калі пасля школы хлопец адвучыўся ў ВНУ, то адслужыць давядзецца перад магістратурай.

Прызыўная камісія можа прыняць пастанову «пра прызнанне, што грамадзянін не прайшоў ваенную службу на прызыў, не маючы на тое законных падставаў». Такімі будуць прызнаныя хлопцы, якія да 27 гадоў ухіляліся ад прызыву. Звесткі пра прызнанне, што яны не прайшлі ваенную службу на прызыў, будуць заносіцца ў ваенны білет у графу «Асаблівыя адзнакі». З такой адзнакай не возьмуць у МУС, МНС, Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў, у органы фінансавых расследаванняў КДК, СК, а таксама на дзяржслужбу.

Тым, хто «належна апавешчаны і не з'яўляецца на мерапрыемствы на прызыў», забароняць выезд за мяжу. Цяпер маладога чалавека павінны прызнаць ухілістам (а гэта пэўная працэдура, распачынанне крымінальнай справы і інш.) і толькі потым выезд могуць забараніць.

Тых, хто пасля вучобы пойдзе ў войска на кантракт, вызваляць ад размеркавання.

Пры гэтым грошы за адукацыю яны вяртаць не будуць.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках