20 красавiка 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Яромка ўзначаліў маладзёвую зборную Беларусі ў футболе

Сяргей Яромка ўзначаліў маладзёвую зборную Беларусі ў футболе
СЯРГЕЙ ЯРОМКА

Сяргей Яромка – настаўнік «Гарадзеі».

Настаўнік "Гарадзеі" Сяргей Яромка ўзначаліў маладзёвую зборную Беларусі. Ля стырна дружыны U-21 спецыяліст змяніў Міхаіла Мархеля, піша "Прэсбол".

Бюро выканкама Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу" зацвердзіла 52-гадовага менчука на другой у значнасці пасадзе ў іерархіі мужчынскіх футбольных зборных краіны. Адзін з найлепшых нападнікаў у гісторыі суверэннай Беларусі Сяргей Яромка правёў 185 матчаў у найвышэйшай лізе, адзначыўшыся 103 дакладнымі ўдарамі. Выпускнік СДЮШАР менскага "Дынама" (першы трэнер – Юры Пагальнікаў) паспеў пагуляць яшчэ ў чэмпіянаце СССР, абараняючы колеры сталічнага "Буравесніка", "Меліяратара" з Чымкента і "Алгі" з Фрунзэ.

Пасля ж здабыцця краінай незалежнасці форвард пакінуў яркі след у гісторыях бабруйскіх "Шынніка" і "Белшыны", МПКЦ з Мазыра, менскіх "Тарпеды"-МАЗа і СКАФ. У 1996 заваяваў чэмпіёнскае званне і Кубак краіны ў складзе МПКЦ. Мае ў актыве адзін матч у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерскую кар'еру Сяргей Валер'евіч пачаў у сталічным СКАФ у 2001 годзе, пазней працаваў у менскіх "Лакаматыве", "Дынама" і "Змене". У 2012 годзе ўзначаліў бабруйскую "Белшыну", з якой прапрацаваў два сезоны. З 2014 года – галоўны трэнер ФК "Гарадзея". У 2015-м упершыню ў гісторыі вывеў клуб у элітны дывізіён. З "цукровымі" Яромка двойчы займаў дзявятае выніковае месца ў табліцы, што з'яўляецца найвышэйшым дасягненнем у гісторыі калектыву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках