20 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не вылучаць ні гроша: у Польшчы не хочуць прымаць наступныя Еўрапейскія гульні

23
Не вылучаць ні гроша: у Польшчы не хочуць прымаць наступныя Еўрапейскія гульні
КРАКАЎ

Мэр Кракава рэзка раскрытыкаваў ідэю правядзення спаборніцтваў у сваім горадзе.

Скандал разгарэўся пасля таго, як кіраўнік польскага горада, у якім павінны адбыцца Еўрапейскія гульні-2023, нечакана адмовіўся фінансаваць падрыхтоўку да мерапрыемства.

– Мы не дапусцім сітуацыі, калі ў Кракаў прыедуць 12 тысячаў чалавек, а мы будзем вымушаныя аплачваць іх знаходжанне, – заявіў мэр Кракава Яцак Майхроўскі ў каментары Gazeta Wyborcza, піша «Салiдарнасць».

Кіраўнік горада прапанаваў правесці мясцовы рэферэндум, на якім жыхары горада змогуць выказаць сваё стаўленне да правядзення будучых Еўрапейскіх гульняў. Калі гараджане скажуць «не» спаборніцтвам, то арганізатары будуць вымушаныя перанесці іх у іншае месца.

– Так ужо зрабілі галандцы. Спачатку мы паглядзім на бюджэт, а потым будзем думаць над рэферэндумам. Калі жыхары горада будуць супраць, то ўлады будуць вымушаныя падпарадкавацца, – мяркуе адзін з кракаўскіх актывістаў Томаш Лесняк.

На днях Кракаў, чыю заяўку прадстаўляў Нацыянальны алімпійскі камітэт Польшчы, перамог права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе – ён быў адзіным кандыдатам на правядзенне гэтага форуму.

Нагадаем, што меркаванне жыхароў Менска пра мэтазгоднасць выдаткаў на правядзенне Еўрапейскіх гульняў ніхто не браў да ўвагі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках