29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Магілёўшчыне кіраўнік сельскага выканкама складаў ліпавыя пратаколы на людзей

4
На Магілёўшчыне кіраўнік сельскага выканкама складаў ліпавыя пратаколы на людзей

Чыноўнік выпісваў ліпавыя штрафы нібыта за бардак у дварах.

За злоўжыванне ўладай у Магілёўскай вобласці будуць судзіць старшыню аднаго з сельскіх выканкамаў Чавускага раёна. Як паведамляе пракуратура, ён некалькі гадоў афармляў парушэнні на імя жыхароў ні за што.

Падазраюць, што ў 2016-2018 гадах кіраўнік сельскага выканкама дзеля бачнасці актыўнай работы па навядзенні парадку на зямлі незаконна выносіў пастановы аб прыцягненні мясцовых жыхароў да адміністрацыйнай адказнасці - за парушэнні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання прысядзібнай тэрыторый.

«У названых дакументах ён рабіў запісы і подпісы ад свайго імя і ад імя грамадзян, якія супрацьпраўных дзеянняў не рабілі. Затым перадаваў інфармацыю ў Чавускі РАУС для ўнясення ў адзіны дзяржаўны банк звестак аб правапарушэннях», - распавялі ў абласной пракуратуры.

У выніку людзей незаконна каралі, а кіраўнік - «дыскрэдытаваў сябе як кіраўнік органа выканаўчай улады».

Крымінальная справа была распачатая пракуратурай Чавускага раёна ў красавіку за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Былому старшыні пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Справа ўжо накіраваная ў суд, фігурант - пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках