29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Чэхіі не выправіў у адстаўку ўрад Бабіша

1
Парламент Чэхіі не выправіў у адстаўку ўрад Бабіша

Галасы дэпутатаў падзяліліся напалову.

Парламент Чэхіі не сабраў дастаткова галасоў для абвяшчэння вотуму недаверу ўраду прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Novinky.

Пасяджэнне парламента перад галасаваннем доўжылася 17 гадзінаў. У выніку 85 дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу, столькі ж выказаліся супраць.

12 дэпутатаў устрымаліся, 18 – адсутнічалі. Для адстаўкі ўрада неабходна было сабраць 101 голас.

Галасаванне ініцыявалі пяць апазіцыйных партый у сувязі з меркаваным канфліктам інтарэсаў мільярдэра Бабіша.

Еўрапейская камісія вызначыла, што Бабіш знаходзіцца ў канфлікце інтарэсаў, бо ягоная бізнэс-імперыя размешчаная ў мэтавых фондах, і ў выніку краіна можа страціць частку фінансавання ЕЗ.

Вынік галасавання не стаў нечаканым, кааліцыйны партнёр руху АNО, левыя сацыял-дэмакраты і камуністычная партыя адмовіліся далучыцца да апазіцыйных партый.

Нагадаем, у Празе на мінулым тыдні прайшоў найбуйнейшы пратэст за час незалежнасці з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках