20 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва рыхтуецца да аварыі на БелАЭС

28
Літва рыхтуецца да аварыі на БелАЭС

У краіне набываюць таблеткі з ёдам.

Спецыяльная міжустановавая камісія абмяркоўвала 26 чэрвеня план працаў, якія трэба выканаць для таго, каб Літва была ў стане гатоўнасці на выпадак аварыі на Беларускай АЭС, якая будуецца побач з літоўскай мяжой, паведамляе «Радыё Свабода».

Літва ў 2019 годзе набудзе 4 млн таблетак з утрыманнем ёду, якія абараняюць ад радыяцыі шчытападобную залозу, на выпадак аварыі з радыеактыўным выкідам, сказаў намеснік міністра аховы здароўя Літвы Альгірдас Шэшэльгіс. У першую чаргу іх раздадуць тым, хто жыве ў 30-кіламетровай зоне ад АЭС. Аднак прэпараты ёдзістага калію варта выкарыстоўваць толькі ў выпадку асобнай рэкамендацыі, заявіў прадстаўнік дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання Літвы Эдгарасу Гяда, піша ТАСС.

Людзі, калі даведаюцца пра аварыю на АЭС, перш за ўсё павінны заставацца ў памяшканні і чакаць інфармацыі, заявілі літоўскія ратавальнікі. Не трэба спяшацца эвакуявацца, бо на вуліцы небяспека будзе большая, чым у памяшканні – там узровень забруджвання ніжэйшы. Жыхарам могуць паведаміць пра аварыю з дапамогай сірэны, СМС-паведамленняў або праз радыё і тэлебачанне, паведамляе Delfi.

Літва выступае катэгарычна супраць БелАЭС, якая будуецца ў Астраўцы за 50 км ад Вільні. Літоўскі парламент абвесціў БелАЭС пагрозай нацыянальнай бяспекі. Таксама ў краіне заявілі, што не прапусцяць у іншыя краіны праз свае сеткі электраэнэргію з БелАЭС.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках