24 красавiка 2024, Серада, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША ўзгаднілі санкцыі супраць «Паўночнага струменю-2»

12
У Кангрэсе ЗША ўзгаднілі санкцыі супраць «Паўночнага струменю-2»

Законапраект аднагалосна падтрымалі ў Камітэце замежных справаў.

Камітэт замежных справаў Палаты прадстаўнікоў парламента ЗША аднагалосна падтрымаў законапраект пра санкцыі супраць расейскіх газаправодаў у абыход Украіны «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень», паведаміла амбасада Украіны ў ЗША на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе liga.net.

Паводле паведамлення кіраўніка НАК Нафтагаз Украіны Андрэя Кобалева, законапраект аўтарства Адама Кінзінгера ўключае абмежаванні на пастаўкі тэхналогій і абсталявання для гэтых трубаправодных праектаў.

«Дзякуй аўтару законапраекта Адаму Кінзінгеру (Adam Kinzinger), старшыню камітэта Эліату Энгелю (Eliot Engel), чальцу камітэта Майклу Макколу (Michael McCaul) і ўсім кангрэсмэнам, якія падтрымалі гэтую вельмі важную для міжнароднай энэргетычнай бяспекі пастанову», – напісаў Кобалеў у Facebook.

Паводле ягоных словаў, пастанова камітэта – важны крок на шляху да прымання санкцый.

«Беручы пад увагу аднадушную падтрымку ініцыятывы, чакаем, што ў ліпені законапраект ухваліць Палата прадстаўнікоў. Беручы пад увагу, што за прыманне дакумента выступаюць прадстаўнікі як Рэспубліканскай, так і Дэмакратычнай партый, ён мае шанец быць прагаласаваны ў Сэнаце і падпісаны прэзідэнтам ЗША ўжо ў жніўні», – мяркуе кіраўнік Нафтагаза.

Кобалеў нагадаў, гэты законапраект «з хірургічнай дакладнасцю накіраваны супраць палітычных газаправодных праектаў Крамля» і не закранае іншых інтарэсаў.

У канцы траўня ў Кіеве міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры заявіў, што апазіцыя да «Паўночнага струменю-2» у Штатах вельмі магутная. На ягоную думку, законапраект пра санкцыі супраць трубаправода будзе прыняты ў найбліжэйшы час.

Пра магчымасць увядзення санкцый супраць «Паўночнага струменю-2» заяўляў таксама амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках