25 красавiка 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька загінулага інспектара ДАІ: У эксгумацыі адмовілі

Бацька загінулага інспектара ДАІ: У эксгумацыі адмовілі
ЯЎГЕН ПАТАПОВІЧ

Бацькі Яўгена Патаповіча не вераць у версію пра суіцыд.

Следства адмовіла бацькам загінулага ў Магілёве маладога інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча ў эксгумацыі цела сына. Хадайніцтва прызнаць бацькоў пацярпелымі паводле справы таксама адхіленае. Як апавёў tut.by бацька інспектара Уладзімір Патаповіч, ён не задаволены гэтай адмовай і накіраваў звароты ў Генеральную пракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі.

Бацька інспектара Уладзімір Патаповіч накіраваў хадайніцтва пра эксгумацыю, бо ў яго ёсць падазрэнні, што кулявое раненне было не адзіным на целе сына. Насцярожвае яго і былую жонку таксама тое, што нікога са сваякоў не пусцілі ў морг.

– Я пагаварыў з сваякамі. Яны таксама на пахаванні бачылі як мінімум парэз на падбароддзі Жэні. І ў мяне па-ранейшаму ёсць падазрэнні пра пашкоджанні ў ніжняй частцы жывата, – апавёў Уладзімір Сяргеевіч. – Нас не прызнаюць пацярпелымі – толькі сведкамі ў справе: відаць, праз версію суіцыду. І я не ведаю, ці пакажуць мне вынік экспертызы. Мне тэлефанаваў следчы, сказаў, што яна скончаная і ў выніках паказана, што на целе ёсць толькі кулявое раненне.

Увечары 16 траўня, нагадаем, з'явілася паведамленне пра тое, што ў Магілёве выкрадзены супрацоўнік міліцыі. Увесь асабісты склад міліцыі Магілёўскай вобласці паднялі на трывогу, на дарогах усёй краіны выставілі блокпасты. Шукалі чорную «Волгу» з расейскім рэгістрацыйным нумарам. Паводле першапачатковай версіі, супрацоўніка ДАІ ў чорную «Волгу» заштурхалі тры невядомыя асобы цыганскай або каўказскай знешнасці ў мікрараёне Чапаеўка і вывезлі ў невядомым накірунку. Праз некалькі гадзінаў стала вядома, што цела зніклага лейтэнанта Яўгена Патаповіча знайшлі ў лесе. Афіцыйна паведамлялася пра агнястрэльную рану галавы.

20 траўня СК паведаміў, што асноўная версія гібелі супрацоўніка ДАІ ў Магілёве – суіцыд. Пазней пра гэтую версію як адзіную прыярытэтную заявіў і ўжо былы кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

Бацькі Патаповіча апавядалі, што ў версію суіцыду яны не вераць, бо не бачылі, каб у сына былі на гэта нейкія прычыны. «Ён планаваў жыццё і вяселле», – апавядалі яны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках