17 красавiка 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Кыргызстана пазбавіў Атамбаева статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці

9
Парламент Кыргызстана пазбавіў Атамбаева статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці
АЛМАЗБЕК АТАМБАЕЎ

Алмазбеку Атамбаеву пагражае турма.

Парламент Кыргызстана прыняў пастанову "Аб пазбаўленні статусу экс-прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева", паведамляе "Цяперашні час".

Сто тры дэпутаты прагаласавалі "за", шэсць – "супраць".

20 чэрвеня парламент накіраваў у Генпракуратуру матэрыялы для вынясення абвінаваўчай пастановы для пазбаўлення Атамбаева статусу недатыкальнасьці. "За" прагаласавалі 100 дэпутатаў, "супраць" – пяць.

26 чэрвеня Генеральная пракуратура вынесла пастанову паводле абвінавачванняў, высунутых парламентам краіны супраць экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева для зняцця з яго недатыкальнасці.

Напярэдадні пракуратура знайшла падставы для пяці абвінавачанняў з шасці, высунутых парламентам. Напрыклад, прыкметы асабліва цяжкага злачынства знайшлі ў наступных абвінавачаннях:

незаконнае завалоданне надзелам у вёсцы Кой-Таш, дзе Атамбаеў пабудаваў дом,

незаконнае вызваленне крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева,

незаконнае ўзбагачэнне,

карупцыя пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека,

магчымае дачыненне да незаконных паставак вугалю на ЦЭЦ Бішкека.

Падставы для абвінавачанняў не пацвердзіліся толькі ў адным пункце – ганенні на дэпутатаў, суддзяў, грамадскіх дзеячаў і СМІ, бо, на думку Генпракуратуры, у гэтым пункце павінна быць даказанае дачыненне Атамбаева.

Статус экс-прэзідэнта Кыргызстана мае цяпер толькі Роза Атунбаева. Алмазбек Атамбаеў і скінуты ў выніку рэвалюцый Аскар Акаеў і Курманбек Бакіеў пазбаўленыя гэтага статусу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках