23 красавiка 2024, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Расеі даспадобы, што яе ўважаюць за пудзіла ўсе суседзі

5
Няўзораў: Расеі даспадобы, што яе ўважаюць за пудзіла ўсе суседзі
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Расейскія ўлады – афіцыянты, якія замкнуліся ў бакоўцы і жаруць усю прадукцыю рэстарана.

Вядомы расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў на «Эхо Москвы» пракаментаваў «скуголенні» расейскіх прапагандыстаў пра тое, што Грузія пайшла на саступкі пратэстоўцам.

– Вядома, будзем шчырыя, вінаватыя ў сітуацыі не толькі Расея, і не толькі Гаўрылаў, і не толькі Дума, якія дасылаюць неадэкватаў, але і Грузія таксама выявіла, я б сказаў, жахлівую легкадумнасць, недагледзела і недапрацавала. За гады свабоды ёй нішто не перашкаджала зрабіць крэсла старшыні парламента электрычным. І гэта не толькі развязала б праблемы, падобныя да гаўрылаўскай, але і дазволіла б, увогуле, рэгуляваць многія парламенцкія калізіі.

Увогуле, пра тое, што яго туды пасадзілі – гэта дзіцячае трызненне. Таму што прафесія Гаўрылава абавязвае яго разумець, дзе ён знаходзіцца, каго ён прадстаўляе, разумець лімітавую далікатнасць сітуацыі. Калі хлопец, увогуле, займаецца ў тым ці іншым выглядзе палітыкай, у яго ёсць абавязак прадбачыць наступствы сваіх учынкаў.

У сутнасці, Гаўрылаў – гэта такія новыя «Пусі». А Расеі, як вядома, ёй жа даспадобы, што яе ўважаюць пудзілам усе суседзі, што яе ненавідзяць, баяцца, называюць агрэсаркай і акупанткай. Увогуле, для расейскага праваслаўнага дэпутата пасядзець у крэсле старшыні Грузінскага парламента гэта як скунсу памеціць вялікі прыгожы торт. Зразумейце, утрымацца абсалютна немагчыма. Бісквітны, з ружачкамі, з вежамі. Вось гэты пякельны водар духоўнасці, дзяржаўнасці ён вельмі цяжка адмываецца, вельмі цяжка выводзіцца. Прадукт давядзецца выкінуць.

І той, хто не залянуецца вывучыць матэрыялы здарэння, павінен быў заўважыць, што ў дэпутацкіх вачах ззяла менавіта такое вось скунсавае шчасце выключнае.

– Цяпер Гаўрылаў у гэты момант запальвае цікавей за Няўзорава ў Норкіна. Першае, што сцвярджае Гаўрылаў, – што Грузія не праваслаўная краіна. Тут гучыць трывожная музыка. Але вы, па-мойму, павінны быць у курсе, праваслаўная Грузія краіна ці не.

– Так, мы добра ведаем, як абышлася Расея з Грузінскай царквой. Мы добра ведаем, колькі было забіта, закатавана, колькі было знішчана так званых грузінскіх праваслаўных святыняў, калі яе далучалі, калі ўсё гэта адбывалася. Мы гэтую гісторыю ведаем добра, таму, верагодна, сапраўды, яна з'яўляецца не эрпэцэшнай краінай.

І мяне больш насцярожвае, што вось гэтыя пацешныя скуголенні нашых прапагандонаў пра тое, што Грузія пайшла на саступкі пратэстоўцам. Ай-яй-яй, якая ганьба! Яны прыслухаліся да людзей, а гэта зусім, значыць, недапушчальна. Паводле расейскіх паданняў улада – гэта святое паняцце, якім бы наборам ідыётаў яна ні была прадстаўленая, тым не менш, усё роўна свяшчэнная.

Але вось паводле мерак сённяшняй цывілізацыі – я расчарую ўсіх – любая ўлада, увогуле, абслугоўны персанал, які павінен разумець сваё месца накшталт афіцыянтаў. І захапляцца тым, што афіцыянты замкнуліся ў сваёй бакоўцы і жаруць там усю прадукцыю рэстарана самі, а іх нельга турбаваць, да іх нельга нават пагрукацца ў дзверы – гэта чыста расейскае ўяўленне пра ўладу: афіцыянты не павінны саступаць галодным наведвальнікам, якія плацяць свае грошы. Але гэтыя ўяўленні істотна састарэлі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках