25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жэрару Дэпардзье заблакавалі расейскія рахункі

13
Жэрару Дэпардзье заблакавалі расейскія рахункі
ЖЭРАР ДЭПАРДЗЬЕ

«Індывідуальны прадпрымальнік Дэпардзье» завінаваціўся тысячы рублёў у бюджэт Новасібірска.

Інспекцыя Федэральнай падатковай службы Ленінскага раёна Новасібірска вырашыла заблакаваць рахункі індывідуальнага прадпрымальніка Жэрара Дэпардзье, паведамляе finanz.ru.

У Дэпардзье, які атрымаў расейскі пашпарт у 2013 годзе пасля таго, як улады Францыі ўвялі падатак у 75% на даходы звыш 1 млн еўраў, з 20 чэрвеня прыпыненыя аперацыі па рахунках у ВТБ, Газпрамбанку і КС Банку.

Сума запазычанасці ІП Жэрар Дэпардзье перад бюджэтам Новасібірска не ўдакладняецца. Выканаўчых вытворчасцяў на кавалера ордэна Ганаровага легіёна, уладальніка «Залатога глобуса» і двух прэмій «Сезар» - у базе звестак службы судовых прыставаў няма.

Прадстаўнік Дэпардзье Юрый Мосман заявіў, што частковае абмежаванне расходных аперацый па рахунках згодна з арт. 76 Падатковага кодэкса - «стандартная і штатная сітуацыя любога падаткаплацельшчыка»: трэба зрахавацца з падатковай, і калі запазычанасць не пацвярджаецца, абмежаванне здымаецца.

Зрэшты, дамагчыся скасавання абмежавальных мер па рахунках у Маскве Дэпардзье не можа ўжо больш за паўгода. Сталічная падатковая яшчэ ў сярэдзіне студзеня заблакавала рахунак ТАА «Прадзюсерскі Цэнтр Жэрара Дэпардзье» ў банку ВТБ, і блакаванне дагэтуль застаецца ў дзеянні.

Падатковая выстаўляе прэтэнзіі на суму блізу 19 тысяч рублёў. Але Дэпардзье заплаціў 26 тысяч - у яго пераплата, і фактычнай запазычанасці няма, заявіў Мосман.

Дэпардзье прапісаны ў Саранску з лютага 2013 года, мае кватэру ў Грозным, аднак летась змяніў прапіску на Новасібірск, спасылаючыся на «выгаднае геаграфічнае становішча».

Актор казаў, што плануе зняць цыкл дакументальных фільмаў пра Расею. Летам мінулага года УФССП Мардовіі паведаміла, што не змагло спагнаць з Дэпардзье запазычанасць у 1113 рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках