29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалёце, які суправаджаў прэзідэнта Бразіліі, знайшлі 39 кілаграмаў какаіну

13
У самалёце, які суправаджаў прэзідэнта Бразіліі, знайшлі 39 кілаграмаў какаіну
ЖАІР БАЛСАНАРУ
ФОТА: AFP

Жаір Балсанару накіроўваўся на саміт G20.

На адным з вайсковых самалётаў, якія суправаджалі лайнер прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару на саміт «Вялікай дваццаткі», знайшлі 39 кг какаіну, паведамляе BBC.

У заяве, зробленай бразільскім міністэрствам абароны, гаворыцца, што наркотыкі знайшлі, калі самалёт, які ляцеў у Осаку, дзе праходзіць саміт, здзейсніў транзітную пасадку ў Севільі.

На паведамленні бразільскіх і гішпанскіх СМІ, затрыманы 38-гадовы сяржант Мануэль Сільва Радрыгес. Ён суправаджаў трох бразільскіх прэзідэнтаў у 29 міжнародных паездках.

Крыніцы ў гішпанскай паліцыі распавялі газеце «Эль Паіс», што Радрыгес выйшаў з самалёта з багажом у руках. Падчас праверкі ў багажы знайшлі 37 скруткаў з какаінам.

Радрыгес быў членам экіпажа самалёта, які павінен суправаджаць прэзідэнта Балсанару на зваротным шляху з саміту «дваццаткі».

Прэзідэнт ляцеў на іншым самалёце, які па шляху ў Осаку прызямліўся ў Лісабоне. Самалёт прэзідэнта таксама павінен быў сесці ў Севільі, але план памяняўся.

Віцэ-прэзідэнт Бразіліі Амілтан Моўран заявіў, што затрыманы быў прафесійным наркакур'ерам.

«Мяркуючы па тым, колькі пры ім было наркотыкаў, ён не проста купіў іх на вуліцы і павёз з сабой. Ён быў, скажам так, прафесійным наркакур'ерам», - сказаў віцэ-прэзідэнт.

Жаір Балсанару напісаў у «Твітэры», што патрабуе самага строгага пакарання для затрыманага сяржанта. Ён назваў тое, што здарылася непрымальным і запатрабаваў, каб міністэрства абароны ва ўсім супрацоўнічала са следствам.

Радрыгес арыштаваны пастановай гішпанскага суда без права вызвалення пад заклад, паведамляе «Эль Паіс». Паліцыя высвятляе, ці была Гішпанія канчатковым пунктам маршруту наркотыкаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках